3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Іспанская мазаіка

Мероприятие уже прошло

Нацыяльнымузей гісторыі і культуры Беларусі

"Іспанская мазаіка"

 

"Іспанская мазаіка" – так называецца выстаўка фатаграфій майстра іспанскай пейзажнай фатаграфіі сярэдзіны ХІХ стагоддзя Чарлза Кліфарда. На ей будуць прадстаўлены 35 арыгінальных фатаграфій з фондаў Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі з відамі гарадоў і мястэчак Іспаніі, выкананых фатографам ў 1852-1863 гг..

Выстава арганізавана пры садзейнічанні і падтрымцы Беларускага грамадскага аб'яднання "Фотамастацтва".

Адкрывае цыкл мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю фатаграфіі і сучасных візуальных мастацтваў, прысвечанага 170-м угодкам вынаходніцтва фатаграфіі.

Чарльз Кліфард

(Charles Clifford)
1819/20 – 1863


Чарльз Кліфард увайшоў у гісторыю сусветнай фатаграфіі як майстар іспанскай пейзажнай фатаграфіі сярэдзіны ХІХ ст. Ён разам з Хуанам Лаўрэнтам лічыцца адным з першых, хто распачынаў развіцце фатаграфічнай справы ў гэтай краіне.

Ангелец па паходжанню, у 1852 г. Чарльз Кліфард быў запрошаны ў Мадрыд, дзе прызначаны прыдворным фатографам іспанскай каралевы Ізабэлы ІІ. Працаваў ён не толькі ў сталіцы, але і ў іншых іспанскіх гарадах. Вельмі часта суправаджаў каралеву ў яе шматлікіх паездках па краіне. Мерыда, Саламанка, Вальядалід, Плацэнсія, Медына дэль Кампа, Бургас, Аўеда, Самора, Леон, Сан Юст, Талавера, Барселона, Тарагона, Севілля, Сеговія, Таледа і шмат якіх іншых прыгожых мясцін Іспаніі адлюстраваны  на гэтых цудоўных фатаграфіях.

У асноўным Чарльз Кліфард спецыялізаваўся на здымцы пейзажаў і архітэктурных аб'ектаў. Хаця вядома некалькі партрэтаў англійскай каралевы Вікторыі, выкананых Кліфардам у 1861 г. па заданню Ізабэлы ІІ. Усе ягоныя фатаграфіі вызначаюцца мастацкім поглядам на прыродны ландшафт, архітэктурную прастору і тэхнічнай дасканаласцю. Адлюстраваныя на фотапаперы, статычныя па сваёй сутнасці аб'екты не ўспрымаюцца  застылымі і маўклівымі карцінкамі. Ажыўляюць кампазіцыю здымка дадатковыя элементы – групы людзей, прадметы абіхода, сродкі тагачаснага транспарту. Некаторыя з іх былі спецыяльна ўведзеныя "у кадр" , а некаторыя трапілі туды выпадкова (як вырай птушак над старадаўнімі руінамі ў Мерыдзе). Усе гэтыя дробныя дэталі робяць вывераныя па кампазіцыі здымкі Кліфарда вельмі выразнымі, непаўторнымі, "жывымі". А сённяшні глядач успрымае іх з надзвычайнай цікавасцю, як чароўную музыку святла і ценю, якія ў спалучэнні з майстэрствам фатографа нараджаюць сапраўдныя мастацкія шэдэўры. А калі ўзгадаць, што працэс фатаздымкі у той час быў няпросты – тэхніка мокрага калодыўма, у якой больш за ўсё працаваў фатограф, прадугледжвала наяўнасць не толькі фотакамеры і шкляных пласцінак, але і перасоўнай фоталабараторыі з вялікім наборам хімікатаў. Непасрэдна перад здымкай фатограф павінен быў пакрыць шкляную паверхню пласцінкі спецыяльным саставам, потым, пакуль яна не высахла, паспець сфатаграфаваць аб'ект і замацаваць атрыманы негатыў у адпаведных растворах. На фоне такога складанага вытворчага працэсу (прычым у палявых умовах!) фатограф выглядае сапраўдным майстрам.

Атрымалася так, што на працягу сваёй фатаграфічнай карьеры Чарльз Кліфард разам з фатаграфіяй прайшоў праз усе этапы яе развіцця. Спачатку працаваў ў тэхніцы дагератыпіі, потым, з 1853 г. карыстаўся калатыпіяй, а з 1855 г. авалодаў тэхнікай мокрага калодыўма. Друкаваў як з папяровых, так і са шкляных негатываў на альбумінавай фотапаперы.

Жонка Чарльза Кліфарда, Джэйн, таксама была таленавітым фатографам і дапамагала ў ягонай працы.
Чарльз Кліфард з'яўляўся членам вядомага ў свеце Таварыства французскай фатаграфіі  і Архітэктурнай фатаграфічнай Асацыяцыі (Architectural Photographic Association).

Асноўная частка фатаграфічнай спадчыны Ч. Кліфарда (больш за 800) захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі, Музеі Прада ў Мадрыдзe, Брытанскай бібліятэцы ў Лондане, Музеі Метраполітэн у Нью-Йорку. У зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі ў Мінску маецца 70 фотаграфій Чарльза Кліфарда, якія належаць да альбома "Vistas de Espana" ("Віды Іспаніі").

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Іспанская мазаіка» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.