3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Купание с солнцем»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись, Керамика

Выставка картин «Купание с солнцем», художник Геннадий Дроздов.
Отель Crowne Plaza Minsk,1-й этаж
тел.+375 17 218 34 00

Выставка работает круглосуточно!

Генадзь Драздоў, беларускі мастак, нарадзіўся 11.03.1959 г. у в. Паддуб’е Гомельскай вобл., Рагачоўскага р-на.1983 – 89 вучыўся у Беларускай Акадэміі мастацтваў на аддзяленні станкавай графікі.

Мастак працуе ў галіне графікі, жывапісу, керамікі. Стылістычна вобразны строй прац апошніх гадоў аўтар вызначае як трансцэндзентны сімвалізм. Спалучэнне абстрактна-вобразнага мыслення з элементамі рэалістычна-антытэзавых аплікацый, сінтэз ірэальна-трансцэндзентнага і рэальна-метафарыстычнага ёсць уласцівасць мастацкага мыслення аўтара. Хрысціянскія каштоўнасці з’яўляюцца дамінуючым аспектам сюжэтна-сэнсавага строя твораў.

Мастак займаецца таксама распрацоўкай аўтарскіх канцэптуальных праектаў. Творы знаходзяцца у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, прыватных калекцыях.

Выставы:
1995 – Мінск, галерэя “У Максіма”, персанальная выстава.
1996 – Германія, Ростак, выстава твораў беларускіх мастакоў.
1997 – Бельгія, галерэя “Fayla”, выстава маладых мастакоў з Беларусі.
1998 – Мінск, Палац мастацтва, выстава “Шляхамі Язэпа Драздовіча”.
1999 – Мінск, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, аўтарскі праект “Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”.
2002 – Бельгія, Остандэ, выстава міжнароднай гільдыі жывапісцаў.
2002 – Расія, Унеча, ІІІ Міжнародны пленэр.
2004 – Масква, ЦДМ, галэрэя “Аист”.
2004 – Беларусь, в. Бычкі, Міжнародны Быкаўскі Пленэр.
2004 – Польша, Седліца, Міжнародны пленэр.
2005 – Масква, ЦДМ, галэрэя “Аист”.
2005 – Чэхія, Прага.
2005 – Украіна, Кіеў, выстава беларускіх мастакоў.
2007 – Германія, Лейпцыг, выстава беларускіх мастакоў.
2007 – ЗША, Нью-Йорк, Беларускі музей, персанальная выстава.
2008 – Нацыянальная бібліятэка Беларусі. І Мінскае міжнароднае Біенале сучаснага жывапісу.
2008 – Мінск, Палац мастацтва, І Беларускае Біенале жывапісу, графікі, скульптуры.
2008 – Гародня, галерэя Тызенгаўза, персанальная выстава.
2008 – Мінск, фальварак “Добрыя мыслі”, персанальная выстава.
2009 – Мінск, галерэя “Мастацтва”, персанальная выстава.
2009 – Осла, Нарвегія, гарадская ратуша, выстава беларускіх мастакоў.
2010 – Берлін, Германія, выстава беларускіх мастакоў.
2010 – Аб`яднаныя Арабскія Эміраты, сучаснае беларускае мастацтва.
2010 – Мінск, Палац мастацтва, ІІ Беларускае Біенале жывапісу, графікі і скульптуры.
2011 – Мінск, мастацкая галерэя “ЛаСандр-арт”, персанальная выстава.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Купание с солнцем»» в Минске, место проведения выставки  - «Crowne Plaza Minsk*****».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.