Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«105 год з дня нараджэння заслужанага артыста Беларусі Канстанціна Фёдаравіча Быліча»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, філіял “Гасцёўня Уладзіслава Галубка” запрашае наведаць выстаўку “105 год з дня нараджэння заслужанага артыста Беларусі Канстанціна Фёдаравіча Быліча ”.

Яго акцёрская кар’ера выпала на канец 1920-х гг. – сярэдзіна 1940-х гг. Сваю акцёрскую дзейнасць К. Ф. Быліч спалучаў з эстраднай: выступаў як канферансье, мастацкі чытальнік, танцор. Акрамя таго праяўляў сябе як здольны тэатральны мастак.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі акцёра (як асабістыя, так і з роляў са спектакляў). Значнае месца займаюць уласныя жывапісныя творы і замалёўкі акцёра канца 1930-х гадоў, а таксама эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў.

Запрашаем усіх аматараў тэатральнага мастацтва наведаць нашу выставу і перанесціся ў атмасферу сцэнічнага закулісся першай паловы 20-га стагоддзя.

Адкрыццё выставы адбудзецца 20 кастрычніка а 16-ай гадзіне.

Выстава будзе працаваць да 26 лістапада.
Працуем: аўт. – суб. З 10.00 – 17.00
Вых.: нядзеля, панядзелак.

Наш адрас: (Траецкае Прадмесце) вул. Старавіленская, 14.
Тэл.: 286 74 03

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы