3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава Васіля Пяшкуна «Дакрануцца да сонца»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

21 кастрычніка 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца персанальная выстава Васіля Пешкуна “Дакрануцца да сонца”. Менавіта сонечнае святло з'яўляецца галоўным героем яго твораў. Яркія блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі - вось яна палітра мастака.

Выразная, яркая імпрысеяністычная манера пісьма, вытанчанае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.

Асноўныя жанры, у якіх працуе Васіль Пяшкун, – пейзаж і нацюрморт. Нацюрморты мастака ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства аўтара прымушае гледача па-новаму зірнуць на простыя рэчы і прадметы, спыніцца ў задуменнасці і ўбачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.

Аднак любімым для мастака з'яўляецца пейзажный жанр. Практычна ўсе свае творы аўтар стварае на пленеры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасць імгненнага ўражання. Асаблівую ўвагу Васіль Пяшкун надае каларыту і асвятленню. Колер для яго - гэта спосаб перадаць настрой, гаму перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму, жывапіс мастака прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю.

Васіль Пяшкун – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (манументальны жывапіс), стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, мае больш дзесяці персанальных.

У 2008г. узнагароджаны медалём «Талент і прызначэнне» Міжнароднага фонда міру і згоды.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя) , уласных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі.

Выстава будзе працаваць з 21 кастрычніка па 12 лістапада 2011 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстава Васіля Пяшкуна «Дакрануцца да сонца»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.