3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Джона Кунстадтэра «Беларусь у тварах»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Запрашаем усіх на выставу “Беларусь у тварах“.

Адкрыцьцё: 13 кастрычніка 2011 года а 18-ай гадзіне.
Месца: Народны фотаклуб (НФК) “Мінск“, вул. Казлова, 2, уваход са двара.
Выстава даступная ў аўторак і чацьверг 18:00 – 20:00 с 13 кастрычніка па 27 кастрычніка 2011 года.

Мастацтва не даруе хлусам, і фатаграфія ў гэтым сэнсе, магчыма, самы безапеляцыйны жанр. Народны фотаклуб «Мінск» ужо паўстагоддзя бясстрашна трымае здаровы сэнс у аб’ектыве, штодзённа і рупліва служыць людзям. Выставіць свае працы тут – гэта для мяне і выклік, і падарунак. Я ўдзячны дырэктару Яўгену Казюлі за прапанову арганізаваць гэтую выставу. Дзякую таксама сябрам-фотамастакам, у прыватнасьці, Дзянісу Раманюку, Аляксею Брагіну, Алене Шаліма і Юрыю Васільеву, за парады і натхненьне.

Магу толькі спадзявацца, што здымкі будуць весьці з наведвальнікамі шчырую размову, таму што ні пісаць, ні гаварыць пра фатаграфію зусім ня ўмею. Але ўсё ж наважуся зьмясьціць тут сяброўкія водгукі людзей, якія захапляюць і падтрымліваюць мяне на працягу апошніх дзесяці гадоў і чыё прызнаньне для мяне бясцэннае.

«Фатаграфіі Джона? Я бачыў іх шмат. Але не бяруся выбраць з іх лепшыя ці горшыя. Яны для мяне ёсьць усе адразу і кожны паасобку, такія ж звычайныя, як хвіліны, што складаюцца ў дзень, месяц, жыцьцё. Яны існуюць на мяжы ўспамінаў і памяці, з якой вынікае будучыня. Яны такія ж простыя і звыклыя, як вочы, якімі на іх глядзіш. Яны ёсць, яны розныя, і я бяз іх, як тыдзень без панядзелка. Алесь Камоцкі»

«Бачыць цуды ў самых простых з’явах, у штодзённасьці – гэта для спадара Джона і творчая задача, і творчы выклік, і творчы метад, і творчы вынік. У кожным здымку трошкі цяпла і сьвету. Можа, для таго і патрэбная людзям фатаграфія? Надзя Лысюк і Павел Петрушэня»

«Аб’ ектыў спадара Джона дасьледуе наша жыцьцё менавіта з той дыстанцыі, якая дазваляе ўбачыць схаванае ад «фотавачэй» калегаў-эўрапейцаў. Уладзімер Арлоў»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Джона Кунстадтэра «Беларусь у тварах»» в Минске, место проведения выставки  - «Народный фотоклуб Минск».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.