3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Beatles forever!»

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка гобеленов

7 кастрычніка 2011 года пад гукі жывой музыкі ў выкананні гурта "FLAT" у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", адкрыецца выстава габеленаў Марыі Барысенка "BEATLES forever!".

Прадстаўленая серыя габеленаў – гэта спроба мастака знайсці пластычнае выражэнне музыкі і эмоцый, якія ўзнікаюць пад яе ўплывам. Эмацыянальнае напружанне і сіла ўздзеяння габеленаў узмацняецца выкарыстаннем не традыцыйных для гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва матэрыялаў - люстэркаў, металу, а таксама падсвятлення габаленаў. Аўтар эксперыментуе, аб’ядноўвае разнастайныя тэхнічныя прыёмы, выкарыстоўвае непаўторную аўтарскую тэхніку.

Выстава "BEATLES forever!" – гэта не першы зварот аўтара да музычнай тэматыкі. У мінулым годзе ў галерэі з вялікім поспехам прайшла выстава габеленаў Марыі Барысенка "Джаз". Музыка з’яўляецца крыніцай натхнення для маладой творцы.

Музыка не мае межаў і непадуладна часу. Нягледзячы на тое, што музыка "Beatles" напісана паўстагоддзя таму яе слухаюць і выконваюць да гэтага часу. А ў новых аранжыроўках яна гучыць вельмі сучасна.

Марыя Барысенка – выпускніца кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца Рэспубліканскай выстаўкі- конкурсу "Час не стаіць і не чакае…" ў намінацыі "Тканіны. Габелен. Мадэліраванне". Творы маладой мастачкі захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Венесуэлы.

Выстава будзе працаваць з 7 кастрычніка па 22 кастрычніка 2011 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Beatles forever!»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.