3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мікалай Бялько: «Трансфармацыя» (праект у межах конкурсу Smart Art)

Мероприятие уже прошло

Жанр Скульптура

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і кампанія velcom прадстаўляюць - Мікалай Бялько: «Трансфармацыя» (праект у межах конкурсу Smart Art).

Конкурс для маладых мастакоў-пачаткоўцаў з Беларусі Smart Art, абвешчаны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom, працягвае прэзентацыю шасці канцэпцый, якія прайшлі на фінальны этап конкурсу. Чацьвёртым прадставіць свой праект “Трансфармацыя" Мікалай Бялько.

Мікалай Бялько скончыў кафедру скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У сваім праэкце «Трансфармацыя», малады мастак аналізуе тую скульптурную спадчыну, якая прысутнічае ў гарадскім асяроддзі Мінска. Мастак вывучае скульптурныя традыцыі і іранізуе з іх. Мікалай Бялько задаецца пытаннямі: што такое скульптура ў публічнай прасторы сёння, як манументы ўзаемадзейнічаюць з гараджанамі, як павінны выглядаць сучасныя помнікі? Мастак спрабуе знайсці ўласную альтэрнатыву ўстояным канонам: напрыклад прапануе прысвячаць памятныя дошкі простым людзям, вывешваючы іх у спальных раёнах горада.

Гэта чацьвёртая з шасці выставаў-канцэпцый, якія прайшлі на наступны ўзровень конкурсу Smart Art. Нагадаем, што 15 красавіка 2011 года журы конкурсу выбрала гэтыя шэсць канцэпцый з пяцідзесяці дасланых на конкурс. Разам з Мікалаем Бялько на наступны этап прайшлі група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Раман Аксёнаў, Таццяна Прудзіннік, група FAU (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны) і група Gonzai (Андрэй Анкуда, Тарас Калягін, Павел Кедыч).

Экспертнае журы абярэ лепшы праект, які і стане пераможцам конкурсу. Імя пераможцы будзе абвешчана напрыканцы 2011 года на старонцы Конкурсу www.ygallery.by/smartart. Пераможца конкурсу для маладых мастакоў Smart Art выйграе права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выстава адбудзецца на пачатку 2012 года.

У склад прафесійнага журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіна Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка.

Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу — Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу — Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

Прэзентацыя праекта “Трансфармацыя" працягнецца 08 - 22 кастрычніка 2011 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Адкрыццё адбудзецца 08 кастрычніка а 19-й гадзіне, уваход вольны.
Старонка праекту

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мікалай Бялько: «Трансфармацыя» (праект у межах конкурсу Smart Art)» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.