3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі

Мероприятие уже прошло

У Музеі гісторыі і культуры Беларусі

Выстава “Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі”

 

У чацвер, 4 снежня, у 17:00 У Мінску, у Музеі гісторыі і культуры Беларусі пасол Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі Майра Мора і дырэктар Музея гісторыі і культуры Беларусі Сяргей Вечар у прысутнасці арганізатараў -- Інспекцыі па наглядзе за Дзяржаўнай пробай і яе начальніка Пэтэрыса Брангуліса – адкрыюць выставу “Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі”.

Асноўная экспазіцыя выставы створана ў 2004 годзе з мэтай даць уяўленне пра гісторыю Латвіі і яе ўзнагароды.

У стварэнні экспазіцыі бралі ўдзел Дзяржаўны Нацыянальны музей гісторыі, Рыжскі музей гісторыі і суднаходства і Дзяржаўны гістарычны архіў.

На выставе экспануюцца Латвійскія дзяржаўныя узнагароды (эталонны камплект), гістарычныя ўзнагароды (уключаючы Ордэна Лачплесіса), гістарычныя прадметы з сімволікай Дзяржаўных узнагародаў. Кожная з іх расказвае пра якую-небудзь важную для Латвійскай дзяржавы падзею.

Латвія мае чатыры віды ўзнагародаў – Ордэн Віестурса, Крыж Прызнання, Памятны знак удзельніка барыкадаў 1991 года і вышэйшая ўзнагарода – Ордэн Трох Зорак. Закон аб заснаванні Ордэна Трох Зорак падпісаны ў 1924 годзе. Яго дэвіз: “Праз церні да зорак”. Першы кавалер ордэна – першы прэзідэнт Латвіі Яніс Чакстэ.

“Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі” – гэта перасоўная выстава, якая пабывала ўжо ў Летуве, Эстоніі, Даніі, Люксембургу, Бельгіі, Германіі, сёлета, у рамках 90-годдзя абвяшчэння ЛР, выстава падарожнічала па латвійскіх рэгіёнах. Экпанаты выставы з’яўляюцца таксама і выкшталцонымі ювелірнымі творамі, і ў гэтым сэнсе Латвія ненашмат адстае ад краінаў з даўнімі традыцыямі ўзнагародаў. Але галоўная ўсё ж сімвалічная – не эстэтычная – вартасць гэтых вырабаў. Гісторыя ведае багата выпадкаў, калі ўзнагароды былі сведчаннем чалавечага імкнення да славутасці, але найбольш за ўсё – гэта гонар і ўдзячнасць, якія дзяржава аказвае і выказвае сваім і замежным грамадзянам.

Выставу арганізуе Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі ў супрацоўніцтве з Інспекцыяй па наглядзе за Дзяржаўнай пробай Латвіі і Музеем гісторыі і культуры Беларусі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.