3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава серыйнага мастака А.Р.Ч. «Як у жахлівай казцы»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

На працягу двух гадоў сваёй актыўнай працы галерэя сучаснага мастацтва "Ў" выстаўляла разнастайнае беларускае сучаснае мастацтва. На свае народзіны галерэя рашылася на персанальную выставу ўнікальнага для беларускага мастацтва мастака А.Р.Ч. "Як у жахлівай казцы". Мастака, які працуе пад псеўданімам А.Р.Ч., можна вызначыць як тыповага прадстаўніка ар брут ("грубае мастацтва"), мастацтва аўтсайдараў, якое характарызуецца маргінальным стаўленнем да прафесійнай сістэмы мастацтва, брутальнасцю і інтуітыўным характарам творчасці. Прадстаўнікі ар брут працуюць толькі для сябе і сваіх блізкіх, пакуль эксперты не залічаць іх творчасць да сістэмы мастацтва. Мастак А.Р.Ч. як раз знаходзіцца на этапе перахода ад аматарскай творчасці да прафесійнай дзейнасці. У выставу ўключаны яго апошнія працы, выкананыя ў тэхніцы алейнага жывапісу, а таксама раннія графічныя працы, некаторыя з якіх падпісаны папярэднім псеўданімам аўтара – "Асёл".

Творчасць прадстаўнікоў ар брут часцей за ўсё характарызуецца такімі рысамі, як эскапізм, сублімацыя і страх – усё гэта добра праяўляецца ў працах А.Р.Ч. Яго псеўданім – гэта ініцыялы Андрэя Раманавіча Чыкацілы, вядомага серыйнага маньяка. Вобраз Чыкацілы з'яўляецца ключавым у выставе "Як у жахлівай казцы": партрэт Чыкацілы, які чытае лекцыю сваім ахвярам, партрэты саміх ахвяраў забойцы, працы, прысвечаныя іншым савецкім маньякам, і ў аснове выставы – партрэт Чыкацілы, які пакаяўся.

Што прымушае маладога мастака, які жыве ў маленькім беларускім мястэчку, ствараць выявы такога кшталту? Чаго больш у працах А.Р.Ч., які называе сябе серыйным мастаком, – сублімацый, страху ці асабістых траўмаў? Гэтыя і іншыя пытанні падымае самая, мабыць, неадназначная з мінулых праектаў галерэі "Ў" выстава "Як у жахлівай казцы".

Асобам да 18 гадоў уваход на выставу забаронены.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
20 октября 2011 в 11:10

интересно,сначала было странное ощущение,но потом прониклась))молодец!

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы