3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Лемарыс»

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная

11 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага мультыпраекта «Лемарыс», які прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Станіслава Лема.

Станіслаў Лем - польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг, кнігі якога перакладзены больш чым на 30 моў свету. Ён па праву лічыцца адным з самых выдатных пісьменнікаў-філосафаў ХХ стагоддзя. Яго творы адносяць да класікі фантастычнага жанру
.
Пісьменнік ствараў дзіўныя, небывалыя сусветы, яго героі сутыкаюцца з невядомымі для чалавека істотамі, вырашаюць найважнейшыя пытанні чалавечага быцця, губляюць і знаходзяць сябе ў бясконцых прасторах Космасу. Творы Станіслава Лема вырываюць чытача са звыклага асяроддзя і прымушаюць паглядзець на сваё жыццё пад іншым ракурсам. Проза Лема - хутчэй філасофія, якая падаецца чытачу ў мастацкіх вобразах. Ён залівае яркім і халодным святлом розуму патаемныя куткі чалавечай душы. Пад сумненне ставіцца ўсё - ажно да самых простых і ўстойлівых ісцін.

Станіслаў Лем пісаў пераважна пра немагчымасць зносін чалавецтва з далёкімі ад людзей пазазямнымі цывілізацыямі, а таксама пра тэхналагічную будучыню нашай планеты. Больш познія яго працы прысвечаны паказу жыцця ідэалістычнага, утапічнага грамадства і праблемам існавання чалавека ў свеце, у якім яму няма чым заняцца з-за тэхналагічнага развіцця. Яркія вобразы, мудрагелістыя характары і глыбокі псіхалагізм твораў прыцягваюць да сябе мастакоў розных жанраў. Гледачы гэта ўбачаць на мастацкай выстаўцы, якая ўключае творы жывапісу, графікі, скульптуры, фота.

Мультыпраект «Лемарыс» уключае ў сябе шэраг асобных мерапрыемстваў:
- выстаўка-прэзентацыя кніг С. Лема з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- выстаўка-прэзентацыя калекцыі лемолага, кандыдата тэхнічных навук Віктара Язневіча з 600 пісьмовых дакументаў, якія маюць дачыненне да творчасці і жыцця С. Лема
- выстаўка ілюстрацый да твораў С. Лема польскага графіка Даніэля Мроза
- выстаўка ілюстрацый да твораў С. Лема мастака з Санкт-Пецярбурга Аляксея Андрэева
- выстаўка твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных творчасці С. Лема (жывапіс, фота, скульптура, камп'ютарная графіка і г. д.)

Выстаўка працягнецца да 4 лістапада.

Запрашаем да ўдзелу ў выстаўцы мастакоў, фотамастакоў, дызайнераў, скульптараў, і г. д., чыя творчасць блізкая лемаўскай тэматыцы. Просім дасылаць фота сваіх работ для правядзення адбору на e-mail: gal.nlb@gmail.com

Кантактныя тэлефоны:
293 28 33, 293 28 23,
(029) 684 67 92 (велком), (029) 779 53 48 (МТС).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Лемарыс»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.