3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Манаграфічная выстава ЗОФ’Я ХАМЕНТОЎСКА "Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў" у рамках праграмы Польскага Старшынства 2011.

05.10 – 13.11.2011 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, Мінск)

05.10 – 16.00 прэс-канферэнцыя праекта з удзелам прастаўнікоў фонда "Археалогія фатаграфіі" (Варшава): Караліны Левандоўскай, Караліны Пухала-Роек, Марты Пшыбыла-Ібадулаеў
05.10 – 17.00 адкрыццё выставы Зоф’і Хаментоўскай
06.10 – 15.00 лекцыя Караліны Пухалы-Роек "Жыццё і творчасць Зоф’і Хаментоўскай".

Фонд "Археалогія фатаграфіі" з 2008 года апрацоўвае спадчыну Зоф’і Хаментоўскай (1902-1991), адной з найважнейшых польскіх мастачак дваццатага стагоддзя. У перыяд з 5 кастрычніка па 13 лістапада мы рыхтуем вялікую прэзентацыю яе творчасці ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску. Экспазіцыя, як і публікацыя да яе, рэалізавана на сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, яна праходзіць у рамках праграмы Польскага Старшынства, якая каардынуецца Інстытутам Адама Міцкевіча. Другім беларускім партнёрам праекта, побач з Нацыянальным гістарычным музеем, з’яўляецца Польскі Інстытут у Мінску, які будзе займацца прамоцыяй выстаўкі ў Беларусі.

Выстаўка наватарскім спосабам прэзентуе творчасць фатографа Зоф’і Хаментоўскай, якая нарадзілася і звязана з Палессем, што сёння ляжыць большай часткай у межах Беларусі. Амаль увесь матэрыял будзе прадстаўлены ўпершыню. На выставе будуць паказаны, перш за ўсё, фатаграфіі з Палесся, а таксама будуць прэзентаваны іншыя тэмы, такія як даваенная Варшава, руіны і адбудова сталіцы. З пункту гледжання на прывабнасць тэмы і цікавую сучасную візуальную форму, выстава мае шанец трапіць да шырокага кола гледачоў. У канцы года выстаўка таксама будзе прэзентавана ў Пінску. У 2012 годзе Фонд плануе прэзентаваць выстаўку таксама ў Польшчы.

Спадарожнічаць прэзентацыі будзе альбомнае выданне. Гэта будзе першая вялікая публікацыя, прысвечаная гэтай важнай для польскай гісторыі фатаграфіі і мастацтва постаці. Кніга будзе сканцэнтравана на фатаграфіі Палесся. Публікацыя будзе выдадзена ў польска-англійскай і польска-беларускай моўных версіях, разам наклад будзе складаць 1000 экзэмпляраў. Гэта будзе манаграфічная кніга з вялікай альбомнай часткай (каля 200 ілюстрацый). Прывабнасць гэтай публікацыі дадасць сучасны дызайн і тэксты важных даследчыкаў фатаграфіі і культуры.

Зоф’я Хаментоўска, член элітарных фатаграфічных таварыстваў міжваеннай Польшчы, была надзвычай актыўнай і яркай постаццю культурнай сцэны 20-х і 30-х гадоў. Яна нарадзілася ў арыстакратычнай сям’і на Палессі, якое сёння ляжыць у межах Беларусі. Там пачала фатаграфаваць: сяброў, якія наведвалі сямейны маёнтак, і мясцовыя кірмашы, купцоў, паляўнічых і рыбакоў. Гэты фатаграфічны матэрыял, блізкі і цікавы для гледачоў, будзе дамініраваць на выстаўцы. Яго прэзентацыя будзе нагодай успомніць гісторыі незвычайнай, шматкультурнай тэрыторыі, населенай палешукамі, палякамі, беларусамі, украінцамі і яўрэямі, якая ўжо не існуе ў гэтым выглядзе.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.