3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Кола агню»

Мероприятие уже прошло

Жанр Керамика

Запрашаем Вас на выставу па вынiках IХ Мiжнароднага пленэра па керамiцы «Арт-жыжаль» майстар-клас» «Кола агню». Пленэр быў праведзены з 18 лiпеня па 8 жнiўня 2011 г. у Бабруйску.

Адкрыцце выстаы «Кола агню» адбудзецца 30 верасня 2011 года а 17 гадзiне ў памяшканнi мастацкай галерэi «Унiверсiтэт культуры» (Кастрычнiцкая плошча, 1, Палац Рэспублiкi).

23 прафесiйных мастакоў-керамiстаў з Беларусi, Балгарыi, Казахстана, Лiтвы, Латвii, Малдовы, Польшчы, Расii, Турцыi, Украiны на базе адпачынку «Дом рыбака» СПК «Рассвет» iмя К.П. Арлоўскага, размешчанай на прыгожым беразе Чыгiрынскага вадасховiшча, арганiзавалi творчыя майстэрнi, склалi печы для абпалу, падрыхтавалi матэрыялы, стварылі ўмовы для працы, i за 22 днi стварылi вялiкую колькасць высокаякасных твораў сучаснай дэкаратыўнай керамiкi, большасць з якiх была вылучана для экспанавання на выставе «Кола агню».

Акрамя сваiх творчых прац удзельнiкi, адпаведна з канцэпцыяй праекта, выканалi шэраг твораў мастацкага аздаблення канкрэтнага iнтэр'ера устаноўленых параметраў.

Пленэры па керамiцы «Арт-жыжаль», што ладзяцца ў складаных палявых умовах, у яднаннi мастакоў з прыродным асяроддзем, у спалучэннi традыцыйных народных тэхналогiй i матэрыялаў з сучаснымi мастацкiмi формамi i iдэямi, з абпаламi ў печах адкрытага полымя, з'яўляюцца вельмi сваеасаблiвымi, каларытнымi i надзвычай цiкавымi.

Мiжнародны пленэр па керамiцы «Арт-жыжаль» у Беларусi не мае аналагаў. У ходзе абпалу на пленэры вырабляецца самая разнастайная керамiка – з дымленнем, з рэдукцыяй палiўнага пакрыцця, абварная, раку-керамiка, вырабы ў спалучэннi розных тэхнiк i прыёмаў апрацоўкi.

Аўра калектыўнага яднання, сумесная праца, еднасць памкненняў, шлях эксперыментаў, творчая рызыка, вiбрацыi адкрытага полымя ў горнах, – усё гэта ўтварае асаблiвы стан творчасцi мастакоў.

Асноўнай задачай, iснуючай перад удзельнiкам пленэра, была магчымасць раскрыцця ў сваіх творчых працах не толькі нейкай тэмы, вобраза, але і асаблівасцей матэріялаў, іх якаснай разнастайнасці, розных спосабаў апрацоўкі паверхні і тэхналагічных працэсаў вырабаў керамікі.
Кiраўнiк пленэра – керамiст Валерый Калтыгiн.

Дэвiз пленэра: «Вопыт майстэрства: традыцыi i сучаснасць».
Тэма пленэра – «Керамiка ў архiтэктурнай прасторы».

Выстава будзе працаваць з 30 верасня па 15 кастрычніка.
Уваход вольны.

Кантактныя тэлефоны:
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”: 227-26-12
Кіраўнік пленэра Валерый Калтыгін: 8-0297-08-27-82, 8-0296-14- 49-51, 8-0225-47-77-33

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Кола агню»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.