3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Незавершаная вандроўка»

Мероприятие уже прошло

Жанр Акварель

20 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі акварэлі Міхаіла Міронава «Незавершаная вандроўка», прысвечаная яго памяці.

Міхаіл Міронаў - вядомы беларускі мастак-акварэліст. У 1976 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Кірава (мастацка-графічны факультэт). Майстэрству акварэлі вучыўся ў Ф.Ф. Гумена, І.М. Сталярова,
А.В. Някрасава.

Пасля сканчэння вучобы працяглы час працаваў у Міністэрстве культуры. У апошнія гады ўзначальваў Дзіцячую школу мастацтваў №1 г. Мінска.

Міхаіл Міронаў з'яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. Ён актыўна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Персанальныя выстаўкі акварэліста неаднаразова ладзіліся ў Літаратурным музеі ім. Я. Купалы, Палацы мастацтваў, а таксама ў Рускім доме (Белград). У складзе акварэльных груп здзейсніў вандроўкі па Дагестане, Арменіі, Карачаева-Чаркесіі, Таджыкістане, Краснаярскім краі. За ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Творы Міхаіла Міронава адзначаны яркай індывідуальнай стылістыкай, напоўнены светлымі ўражаннямі, перадаюць суладдзе настрою мастака і прыроды. Сярод асноўных твораў ¬- серыі «Дагестан», «Арменія», «Карачаева-Чаркесія», «Краснаярск», «Яхімоўшчына», «Браслаўшчына», «Па Купалаўскіх мясцінах»; пейзажы «Зімка», «Сполахі ў кастрычніку», «Пасля навальніцы», «Нёманскія берагі», «Вячэрні звон», «Песня», «Ранішняе срэбра», «Азёрны край», «Пасля дажджу», «Браслаўшчына», «Кацярынінскі канал», «Селена»
і інш.

Выстаўка працягнецца да 20 кастрычніка 2011 г.

Тэл. для даведак: 293-27-67, 293-28-33
Е-mail: pr@nlb.by
Прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Незавершаная вандроўка»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.