3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мастацкая выстава твораў Мікалая Купавы

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная

Гэта выстава – прэзентацыя кнігі казак Уладзіміра Караткевіча “Лебядзіны скіт”, якую аздобіў майстар. Выданне прысвечана 80-годдзю вялікага пісьменніка, якое адзначалася ў 2010г.

Мікола Купава
Нарадзіўся 31.01.1946г. у Оршы.

1963-1968 – навучанне ў Мінскім мастацкім вучылўшчы. Настаўнік – Алег Луцэвіч.
У 1976 – скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Настаўнікі: прафесар П. Любамудраў, дацэнт В. Шаранговіч.
З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць.
З 1978 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
1976-1978 – працуе выкладчыкам Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава.
1982-1984 – мастацкі рэдактар часопіса “Маладосць”
1990 – 1996 – намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў. Адзін з заснавальнікаў суполкі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. 1998-2004 – старшыня суполкі “Пагоня”.
2002-2006 – выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу. Выканаў мастацкае аздабленне звыш 35-ці кніг і выданняў. За мастацкае аздабленне энцыклапедычнага даведніка “Францыск Скарына і яго час” (1988) узнагароджаны дыпломам і медалём імя Францыска Скарыны.
1996 - Лаўрэат прэміі Беларускага Фонду Тадэвуша Касцюшкі
1996 – Пераможца конкурсу “Вечныя гарады” і ўзнагароджаны паездкай у Рым.

Браў удзел болей як у 90 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах. У тым ліку, персанальная выстава ў Бруклінскай царкве імя К. Тураўскага - 2007, а таксама калектыўная выстава ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне – 2010.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным музеі ў Маладзечна, у Музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, у Музеі-запаведніку “Заслаўе”, у Беларускім музеі ў Нью Ёрку, а таксама ў прыватных зборах многіх краін.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мастацкая выстава твораў Мікалая Купавы» в Минске, место проведения выставки  - «БелАрт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.