Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«Глаза в глаза»

Мероприятие уже прошло

15 верасня ў 17.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Даманава.

Аляксандр Даманаў - малады мастак, стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра маладзёжнай секцыі Беларускага саюза мастакоў, удзельнік і дыпламант шматлікіх конкурсаў і выстаў як у Беларусі, так і за яе межамі (Японія, Германія) ужо меў персанальныя выставы за мяжой. Дадзеная выстава будзе першай персанальнай выставай мастака ў Беларусі.

У творчых работах, прадстаўленых на выставе "Глаза в глаза", Аляксандр Даманаў імкнецца паказаць уласны творчы свет у розных яго праявах, не выдзяляючы пры гэтым пэўных тэм і серый як найбольш прыярытэтнытных у дадзены момант.

Работы мастака з’яўляюцца адлюстраваннем яго ўнутранага свету, яго ідэй, адчуванняў і перажыванняў, якія ў розны перыяд часу ўплываюць на развіццё асобы аўтара. У выяўленчым мастацтве, у раскрыцці мастацкага вобраза, найбольш поўна з усіх органаў успрыняцця чалавека задзейнічаны вочы. Для мастака зрок з’яўляецца сувязным звяном у дыялогу з навакольным светам. Сама назва выставы "Глаза в глаза" нясе задачу і дае магчымасць гледачу зазірнуць у вочы мастака і праз зрокавы кантакт паспрабаваць зразумець і адчуць аўтарскае ўспрыняцце рэчаіснасці.

Выстава будзе працаваць з 15 верасня па 30 верасня
   
Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы