3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«3 > 1. Частка II»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись, Фото

2 верасня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выставачны праект "3 > 1. Частка II".

У 2007 годзе у фармаце "Тры ў адным" галерэя прадстаўляла жывапіс Дзяніса Барсукова, фота Сяргея Ждановіча і Алены Таборка.

А зараз адбудзецца другое прадстаўленне мінскай публіцы праекта "3 > 1", які атрымаў ужо міжнародны статус. У яго рамках будуць прадстаўлены тры фотавыставы: "Партрэт Сусвету" Эдварда Гжегожа Функе (Кашалін. Польшча), "Адлюстраванні" Людмілы Войды (Гродна) і "Старонкі з дзённіка" Сяргея Ждановіча (Мінск).

Эдвард Гжэгож Функе – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Польшча. Узнагароджаны прэміяй Прэзідэнта горада Кашаліна за выдатныя дасягненні ў вобласці мастацкай творчасці, абароны і развіцця культуры, медалём "Людзі для людзей" асацыяцыі "Салідарнасць Плюс". У цяперашні час Эдвард Функе – старшыня Савета па культуры пры Прэзідэнце горада Кашаліна, сябра саюза мастакоў-фатографаў, Асацыяцыі мастакоў і Фотаклуба Рэчы Паспалітай. Выпускнік Гданьскага палітэхнічнага ўніверсітэта. Кандыдат тэхнічных навук.

Людміла Войда – сябра народнага фотаклуба "Гродна", сябра Беларускага грамадскага аб’яднання "Фотамастацтва", сябра фатаграфічнага таварыства ім. Эдмунда Остэрлофа ў г. Радомско (Польшча). Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. У цяперашні час працуе на факультэце мастацтваў і дызайна Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.

Сяргей Ждановіч – вядомы беларускі мастак, фатограф і дызайнер, выпускнік Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Выстава працуе з 2 (з 17.00) па 24 верасня 2011г.

Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры",
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««3 > 1. Частка II»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.