3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Праект Таццяны Прудзіннік «365 дзён сябе»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Конкурс для маладых мастакоў-пачаткоўцаў з Беларусі Smart Art, абвешчаны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom, працягвае прэзентацыю шасці канцэпцый, якія прайшлі на фінальны этап конкурсу. Трэцяй прадставіць свой праект «365 дзён сябе» Таццяна Прудзіннік.

«365 дзён сябе» ўяўляе сабой татальны архіў, які складаецца з фатаграфій, тэкстаў і знойдзеных аб'ектаў. У аснову калекцыі лёг прынцып штодзённіка. Кожны дзень Таццяна Прудзіннік робіць фатаграфію на смартфон, замацоўвае вобраз вербальным каментаром і знойдзеным аб'ектам (ад талончыка на аўтобус, да зламаных навушнікаў). Прычым выкарыстанне рэдзі-мэйда неабходна мастаку для ўзмацнення дакументальнага характару фотаархіва. Калекцыя ўяўляе сабой не толькі жаданне класіфікаваць ўласнае жыццё, але і спробу рамантызаваць экзістэнцыянальную штодзённасць.

Таццяна Прудзіннік - журналіст па прафесіі - спрабуе разабрацца, дзе сканчаецца публічная прастора, звязаная з яе працай, і пачынаецца персанальная самаідэнтыфікацыя. Калекцыя «365 дзён сябе» збіраецца ўжо год і працягвае расці да гэтага часу.

Гэтае трэцяя з шасці выстаў-канцэпцый, якія прайшлі на наступны ўзровень конкурсу Smart Art. Нагадаем, што 15 красавіка 2011 году журы конкурсу выбрала гэтыя шэсць канцэпцый з пяцідзесяці, дасланых на конкурс. Разам з Таццянай Прудзіннік на наступны этап прайшлі група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Раман Аксёнаў, Мікалай Бялько, група FAU (Іван Краўцоў, Арцем Паламаны) і група Gonzai (Андрэй Анкуда, Тарас Калягін, Павел Кедыч ).

галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

пр. Назалежнасці, 37А
www.ygallery.by
+375 017 286 31 68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Праект Таццяны Прудзіннік «365 дзён сябе»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.