3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Спячы рэжым» Аляксей Губараў. Жывапіс, аб’екты, інсталяцыя.

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись, Инсталляция, Объекты

Адкрыццё выставы 16 жніўня а 19 гадзіне, уваход на выставу вольны.

«Спячы рэжым» Аляксей Губараў. Жывапіс, аб’екты, інсталяцыя.

Размовы пра эпоху тэхнічнага прагрэсу вядуцца, як гэта ні парадаксальна, ужо больш за стагоддзе. Тое, што мы перажываем сёння, я назвала б пост-тэхнічным прагрэсам, тым, што здарылася з намі, калі новыя тэхналогіі перасталі быць чымсьці новым, а ўкараніліся ў жыццё чалавека як неад’емная частка існавання. Нас акаляюць мільёны патрэбных і непатрэбных прадметаў, якія нібыта дапамагаюць нам жыць, але часам здаецца, што яны пачынаюць кіраваць намі.

Мастак Аляксей Губараў у сваім праекце «Спячы рэжым» паспрабаваў паразважаць над тым, што будзе з чалавецтвам, якое прызвычаілася да рознага кшталту сеціваў, электрапрыбораў, інтэрнэту, мабільных і камп’ютарных тэхналогій, калі ў адзін момант усяго гэтага не стане. На яго думку, кожнага з нас такі паварот падзей прывядзе да страты арыентацыі, да пачуцця апатыі і спустошанасці, мы апынемся ў так званым «спячым рэжыме»: «Задумайцеся, што вы робіце зранку пасля абуджэння. Напрыклад, я найперш уключаю камп’ютар — і мяркую, што гэтаксама робіць большасць з вас. Хтосьці зараджае тэлефон, выходзіць у інтэрнэт, голіцца электрычнай брытвай, уключае тэлевізар. Уявіце, калі раптам стане немагчымым усё гэта: адбудуцца непаладкі з сувяззю, перабоі ў электрычнасці — гэта выведзе нас з раўнавагі настолькі, што мы будзем няздольныя нармальна функцыянаваць, пакуль усё не стане на свае месцы і сеціва зноўку не запрацуе, як раней. Гэты стан я і называю «Спячы рэжым» па аналогіі з функцыяй кожнага камп’ютара, калі пры актываванні дадзенага рэжыму змесціва аператыўнай памяці запісваецца на энерганезалежнае прыстасаванне, а камп’ютар выключаецца. Пры ўключэнні змесціва памяці аднаўляецца, і карыстальнік можа працягваць працу з таго ж месца, на якім ён спыніўся».

Мы сталі настолькі залежныя ад сеціваў, што і сама рэчаіснасць вакол нас падпарадкавалася гэтай тэндэнцыі. Пакупкі, падарожжы, зараблянне грошай, забавы і многае іншае знаходзяцца ў гэтай залежнасці. Што адбудзецца, калі раптам усе сецівы знікнуць? Адказ адзін — «Спячы рэжым».

Праект Аляксея Губарава складаецца з дзвюх частак: інсталяцыі ў галерэйнай прасторы і дакументацыі серыі аб’ектаў, усталяваных у розных частках горада, — гэта так званы паблік-арт (мастацтва ў грамадскай прасторы; англ. public art).

У першым выпадку гэта серыя розных прадметаў чорнага колеру, размешчаных у галерэйнай прасторы, у большасці сваёй у заўважнай блізкасці ад спецыяльна ўманціраваных электрычных разетак. Ад кожнага прадмета цягнецца провад з вілкай, але ніводны з іх не падключаны да сеткі. Асаблівасць у тым, што ўсе гэтыя прадметы першапачаткова не прызначаны для таго, каб быць падключанымі да электрычнасці: чаравік, карціна, кветка ў вазоне, чэрап — усе яны становяцца залежнымі ад сеціва, як становіцца залежным сам чалавек, першапачаткова не створаны для гэтага. Чорны колер тут сімвалізуе глыбокі сон і апатыю, якія, верагодна, агорнуць свет у выпадку адключэння электрычнасці.

У другой частцы праекта гэтыя прадметы пераносяцца ў гарадскую прастору. Выбар Аляксеем Губаравым менавіта паблік-арта як часткі праекта мне падаецца вельмі ўдалым, бо гэта напрамак мастацтва, створаны ў гарадскім асяроддзі, арыентаваны на непадрыхтаванага гледача і мае на ўвазе камунікацыю з горадам, з выпадковымі мінакамі. Беручы пад увагу актуальнасць абранай тэмы, яе скіраванасць не на канкрэтны сацыяльны слой, а на чалавека ўвогуле, гэты тып мастацкага паведамлення падаецца мне найбольш пераканаўчым і прадуктыўным.

Тэма чалавечай залежнасці ад тэхналогій вельмі актуальная сёння не толькі ў мастацкім асяроддзі, але і ва ўсіх сферах сацыяльнага жыцця. Шматлікія кампаніі, арганізацыі імкнуцца зноў наблізіць чалавека да прыроды, да жывых зносінаў, да таго, каб паступова пачаць патроху адрывацца ад камп’ютара, выключаць мабільны тэлефон і г. д. Ствараюцца так званыя зімнія сады і нават маленькія агароды ўсярэдзіне будынкаў, арганізуюцца выезды на прыроду, вечары ў горадзе для жывых зносінаў — без скайпа, чата і сацыяльных сеціваў. Гэта дазваляе не толькі падтрымаць экалагічную праграму, якая актыўна развіваецца ва ўсім свеце, але таксама не дае людзям апынуцца ў поўнай залежнасці ад тэхналогій.

Мастацтвазнаўца Хрысціна Сташкевіч


Выстава дзейнічае з 16 жніўня па 12 верасня 2011 года

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Спячы рэжым» Аляксей Губараў. Жывапіс, аб’екты, інсталяцыя.» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.