Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Паланезы на вяртанне

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 09:00 — 18:00

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае на выстаўку “Паланезы на вяртанне”

Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833) – кампазітар, музыкант, сенатар, адзін з відных дзеячоў еўрапейскай гісторыі і культуры. Аўтар знакамітага паланеза “Развітанне з Радзімай”, які і сёння з’яўляецца любімым творам людзей розных узростаў і прафесій. Менавіта вёска Залессе ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці з’яўляецца месцам напісання музычнага твора.

Цікавасць да М.К.Агінскага, яго жыццёвага і творчага шляху павялічваецца з кожным годам.Творчая спадчына М.К.Агінскага з’яўляецца неад’емнай часткай нашай культуры. Пасля доўгага перыяду развітання абавязкова павінна адбыцца яе вяртанне на Радзіму, як і вяртанне памяці пра жыццё і творчасць Міхала Клеафаса Агінскага.

Сёння наведвальнікі музея маюць магчымасць пазнаёміцца з архівам М.К.Агінскага, які захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў, куды ў 1833 годзе яго перадаў сын М.К.Агінскага Ірэніюш. Копіі гэтага архіва былі перададзены Дзяржаўнаму музею гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў 2008 годзе.

Менавіта гэтыя каштоўныя дакументы і сталі асновай для стварэння выстаўкі “Паланезы на вяртанне.

Наш адрас: г. Мінск
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак 220-26-67
theatre-museum.by
email: asvetnik@tut.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы