3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

У пошуках папараць-кветкі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-ср.,пт.-сб.: 09:45 — 17:30. чт.: 09:45 — 20:30. вс.: выходной
Жанр Фото
Стоимость входа

Школьнікі, навучэнцы каледжаў, ліцэяў - 0,15 (15 000) руб.
Студэнты ВНУ- 2,25 (22 500) руб.
Дарослыя- 3,00 (30 000) руб. 

18 кастрычніка 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца вернісаж выстаўкі мастацкай фатаграфіі Вольгі Сяргеевай і Альберта Цэхановіча “У пошуках папараць-кветкі”.

Выстаўка – працяг праекта “Падарожжа з Купалам”, у рамках якога з 2015 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшлі выстаўкі “Блізка” і “Далёка”, якія прадставілі купалаўскія мясціны на Беларусі і ў замежжы.

“У пошуках папараць-кветкі” – трэцяя частка фотапраекта, натхнёная вершам Янкі Купалы “У купальскую ноч” і чароўнымі беларускімі казкамі і паданнямі.

Аўтары прапануюць гледачам падарожжа па чарадзейным лесе на Купалле, калі папараць-кветка дорыць таму, хто яе здабудзе, шчасце, ключы ад схаваных скарбаў, разуменне мовы звяроў і птушак. Пошук чароўнай кветкі праз усе перашкоды і выпрабаванні – як творчы пошук паэта, мастака, які ідзе праз цемру да жаданай мэты.

На выстаўцы прадстаўлены аўтарскiя срэбныя адбiткi на барытавай фатаграфiчнай паперы, выкананыя ўручную ў тэхнiцы класiчнага чорна-белага друку Альберта Цэхановiча i здымкі ў тэхнiцы “срэбны адбiтак-алей” Вольгі Сяргеевай.

Аўтары выстаўкі добра вядомыя на Беларусі і за яе межамі. Вольга Сяргеева брала ўдзел у калектыўных праектах пiктарыяльнай фатаграфii «Продолжение» (2010), «Метамарфозы» (2012–2014), «Адысея» (2016), яе персанальныя выстаўкі прайшлі ў Дзяржаўным літаратурным музея Янкі Купалы (2015) і ў Рускім музеі фатаграфіі (2016), а работы сталі часткай музейных калекцый. Альберт Цэхановiч – аўтар шаснаццаці персальных i ўдзельнiк некалькiх дзясяткаў калектыўных выставак у Беларусi, Расii, Польшчы, Лiтве, Швейцарыi, Францыi, Англii, Iране, Кiтаi. Яго творы захоўваюцца ў Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы, Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеi гiсторыi фатаграфii, Дзяржаўным музейна-выставачным центры РОСФОТО, Рускiм музеі фатаграфii.

Экспанаванне выстаўкі працягнецца да 5 лістапада 2016 года па адрасе Мінск, вул Янкі Купалы, 4.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «У пошуках папараць-кветкі» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.