3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Брама — Парог — Дзверы

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-вс.: 11:00 — 19:00; пн.,вт. — выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

3,00 (30 000) руб.,
студенты 1,50 (15 000) руб.,
школьники 0,60 (6 000) руб. 

18 кастрычніка ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу «Брама – Парог – Дзверы» заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Міжнароднай прэміі імя А.А. Пластава, прафесара Уладзіміра Пятровіча Савіча.

Мы - дзеці тройчы ў вечным крузе.
Мы - дзеці роднае сям'і
І дзеці маці Беларусі,
І дзеці матухны-зямлі.
(Ніл Гілевіч, "Родныя дзеці")

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 твораў, большасць з якіх экспануецца ўпершыню. Цэнтральны матыў, які праходзіць праз усе работы выставы - вяртанне да Брамы – Парога – Дзвярэй - да сваіх каранёў. Мастак стварае вобразы, прасякнутыя таямніцай быцця, гістарычным і асабістым досведам, прыгодамі далёкіх падарожжаў, радасцю вяртання дадому.
У асяроддзі выставы глядач апынаецца нібы ў іншым вымярэнні, у новым сусвеце Уладзіміра Савіча. Цёплыя фарбы колераў беларускай прыроды агортваюць спакоем і цішынёй, цалкам паглынаюць у дзіўны, але такі знаёмы і родны свет.
Кожны твор - гэта нібыта вакно, праз якое можна ўбачыць празрыстую глыбіню возера, бясконцасць нябёсаў, зазірнуць у мінулае і пабачыць будучыню. Майстар выдатна перадае шматграннасць і шматзначнасць рэчаіснасці, стварае напластаванні сэнсаў і значэнняў у кожным сваім палатне.
Творы Уладзіміра Савіча заўжды напаўняе ўнутраная энергія, якая перадаецца гледачу. У большасці выпадкаў гэта амаль фізічнае цяпло. Эксперыменты з колерам нарадзілі сапраўднага майстра-жывапісца, які менавіта з дапамогай колеравай плямы, фактурнасці паверхні стварае ўласную мастацкую мову. І гэта колеравая гама заўжды нясе пэўную сэнсавую і псіхалагічную нагрузку.
Адным з галоўных аспектаў у яго творчасці была і застаецца эстэтычная катэгорыя прыгажосці, напоўненая глыбокім філасофскім зместам. Прычым яе перажыванне не абавязкова мае ў мастака светлы, аптымістычны характар, яно можа быць і элегічным, і глыбока драматычным.
Уладзімір Савіч - мастак сучасны, перш за ўсё ў тым сэнсе, што ён выдатна адукаваны і нястомна прагны да ўспрымання рэчаісначці. Выпрацоўваючы сваю вобразную мову, ён абапіраецца на падмурак традыцый, шукаючы і знаходзячы ў іх кропкі росту.
Так, свет твораў Уладзіміра Савіча гарманічны. Але гэта не падараваная з вышыняў гармонія. Гэта выпакутаваная гармонія мастака-філосафа, праекцыя створанага свету, у якім роля чалавека ўжо рашуча пераўзыходзіць па аб’еме тое, што было створана да яго і, магчама, для яго прыродай і Богам.

Выстава працуе да 30 кастрычніка 2016 года.
Т. +375 17 321 24 30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Брама — Парог — Дзверы» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.