3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Крокі да майстэрства

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-сб.: с 11:00 до 19:00; вс.-пн.: выходной
Жанр Декоративно-прикладное искусство
Стоимость входа

Свободный

17 кастрычніка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы дыпломных работ “Крокі да майстэрства” навучэнцаў мастацкага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

На выставе будуць прадстаўлены творы, якія выкананы навучэнцамі спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў у розныя гады.

Мастацкае аддзяленне Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў вядзе сваю гісторыю з 1989 года. Больш за 25 гадоў існавання аддзялення – гэта перыяд творчых пошукаў, актыўнай жыццядзейнасці, рашэння крэатыўных задач і вызначэння новых планаў.

Выстава – вынік сумеснай творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў, яшчэ адзін крок на шляху спасціжэння асноў майстэрства, што выбіраюць для сябе мастакі, якія імкнуцца ператварыць гэты свет па законах прыгажосці і гармоніі.

Падрыхтоўка спецыялістаў на мастацкім аддзяленні каледжа мастацтваў вядзецца па спецыяльнасцях “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Дызайн (аб’ёмны)”. Нааддзяленні працуюць вопытныя педагогі, сярод якіх вядомыя ў краіне мастакі: члены Беларускага саюза мастакоў, удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў, а таксама таленавітыя маладыя выкладчыкі.

Сёння педагагічны калектыў мастацкага аддзялення – гэта каманда творчых аднадумцаў, аб’яднаных агульнымі чалавечымі, эстэтычнымі і педагагічнымі поглядамі, інтарэсамі і прынцыпамі.

Далучэнне навучэнцаў да творчай дзейнасці адбываецца адразу, як только яны паступаюць у каледж мастацтваў, і ў працэсе прафесійных зносін з творчымі педагогамі-мастакамі ўзнікае натхненне іжаданне ствараць самому.

Выкладчыкі і навучэнцы каледжа актыўна ўдзельнічаюць у культурным жыцці каледжа, горада, вобласці і рэспублікі. Рост творчай самасвядомасці навучэнцаў – гэта вынік работы педагагічнага калектыва мастацкага аддзялення.

“Крокі да майстэрства” – гэта пацвярджэнне таго, што захаванне і прымнажэнне сусветнай культурнай спадчыны, духоўнага багацця, якое пакінулі нам продкі, застаецца актуальным і сёння, мае працяг у творчасці маладых мастакоў, хвалюе іх душы і сэрцы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Крокі да майстэрства» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.