3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Трайны партрэт

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.,чт.-сб.: 11:00 — 19.00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.,вс.: выходные
Жанр Фото

13 кастрычніка 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «Трайны партрэт». Праект арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску, сумесна з Цэнтрам імя Людвіга Заменгофа ў рамках Фестывалю “Усход культуры – Іншае вымярэнне 2015”.

Выстаўка з’яўляецца вынікам міжнароднага праекта „Triple Portrait / Трайны партрэт”, які адбыўся ў ліпені 2015 года. Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Ўкраіны на працягу 10 дзён вандравала па Падляшшы, спыняючыся ў розных месцах для размоў і фотаздымкаў. З’явілася некалькі дзясяткаў унікальных фатаграфій, выкананых тэхнікай мокрага kolodionu, на спецыяльных пласцінах. Выкананыя такім спосабам фатаграфіі перастаюць быць тым, чым мы іх звычайна ўспрымаем – правільным, амаль ідэальным адлюстраваннем рэчаіснасці. Яны становяцца інструментам мастацкага пераўтварэння, якое, забіраючы “рэальнасць”, аддае ў замен магію, анірычную не-рэчаіснасць.

“Трайны партрэт” – гэта не толькі мастацкая авантура. Перш за ўсё гэта нагода, каб прыглядзецца да Падляшша і яго жыхароў. Уключэнне ў гэты працэс мастакоў з розных краін памнажае перспектыву, дазваляе абмеркаваць мясцовыя падзеі, адлюстраваць адно месца ў трох нацыянальна і культурна розных адчуваннях. На ўсё гэта накладваюцца асабістыя мэты ўдзельнікаў: пошукі праўды пра вырваную з Крэсаў 70 год таму сям’ю, пытанне пра культурную і нацыянальную ідэнтычнасць, або патрэба адчуць аўтэнтычнасць і праўду, якія часам так цяжка знайсці ў “вялікім свеце”.

На выстаўцы прадстаўлены работы Міхала Зеліньскага (Польшча), Наталкі Доўгі (Украіна), Юрыя Мацюна (Беларусь), Аляксандра Рачынскага (Польшча), Дамініка Вайцяхоўскага (Польшча), Паўлы Войнік (Польшча), Міраслава Мінішэўскага (Польшча). Экспазіцыю дапаўняе дакументальны фільм Барташа Трызны (быў прэзентаваны на ХІХ Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно OFF CINEMA ў лістападзе ў Познані – па-за конкурснай праграмай, атрымаў І узнагароду на V Конкурсе аматарскага рэпартажу ў Варшаве) і тэксты Міраслава Мінішэўскага.

Выстаўка працягнецца па 5 лістапада 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Трайны партрэт» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.