3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Плакаты вельмі польскія

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт-пт: с 11.00 до 19.00; сб-вс: с 10.00 до 18.00; пн.: выходной
Жанр Плакат
Стоимость входа

Взрослые и пенсионеры - 4,00 (40 000) руб.,
учащиеся и студенты - 2,00 (20 000) руб.

З 28 верасня 2016 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў пачала працу выстава плакату Рышарда Каі "ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ". Падчас прызентацыі адбылася сустрэча з аўтарам, які з гэтай нагоды прыехаў у Гомель з Польшчы. Гэта чарговы праект, які арганізаваны пры садзейнічанні Польскага Інстытута ў Мінску, і ў адкрыцці новай выставы прынялі удзел яго дырэктар Матэўш Адамскі і куратар праектаў Аляксей Мацюшонак.
На выставе прадстаўлены арыгінальныя плакаты цікавага польскага майстра Рышарда Каі, які працуе ў такіх разнастайных напрамках мастацтва як жывапіс і графіка, тэатральныя і оперныя пастаноўкі, графічны дызайн і дызайн інтэр'ера. Яго плакаты прыцягваюць увагу гледача вобразнай мовай знакаў і метафар, якія ўдала выкарыстоўвае аўтар. У нашай экспазіцыі яны складаюць дзве часткі: першая прысвечана найбольш вядомым польскім гарадам і мясцовасцям (з серыі "Польшча"). Другая частка - тэатральныя плакаты мастака.
Раней гэта выстава экспанавалася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску. Пазнаёміцца з творчасццю Рышарда Каі ў Гомелі можна будзе да 30 кастрычніка, набыўшы квіток на ўваход у гістарычную экспазіцыю музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

"Я люблю кіч, я падпітваюся ім, чэрпаю з яго смецце поўнымі жменямі.
Так, абсалютна сур'ёзна, бо я бачу ў кічы пэўную праўду,
якую не заўважаюць новыя дызайнеры,
якія, відаць, заблыталіся ў пошуках форм".
Рышард Кая


РЫШАРД КАІ: ТВОРЧА-БІЯГРАФІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Рышард Кая нарадзіўся ў 1962 годзе ў Познані. Ён паходзіць з вядомай сям'і познаньскіх мастакоў. Яго бацька, Збігнеў, сцэнограф, графік і плакаціст, маці - Стэфанія, мастак і кераміст.
Р. Кая скончыў Вышэйшую мастацкую школу ў Познані (цяпер Познаньскі мастацкі ўніверсітэт) у 1984 годзе, атрымаўшы дыплом у галіне жывапісу ў майстэрні доктара Норберта Скупневіча. Працаваў галоўным мастаком-пастаноўшчыкам у Вялікім тэатры ў Лодзі (1989-1993), Тэатры оперы і аперэты ў Шчэціне (1993-1995) і ў Вялікім тэатры імя Станіслава Манюшкі ў Познані (1995-1999).
У 1998 годзе ён быў узнагароджаны Медалём Маладога Мастацтва.
Рышард Кая з'яўляецца аўтарам больш за 200 сцэнаграфій для тэатра, балета, оперы, тэлебачання і некалькіх фільмаў. Працаваў для большасці музычных сцэн Польшчы і іншых краін, у тым ліку Францыі, Германіі, Бразіліі, Аргенціны, Ізраіля і Егіпта. Мастак афармляў дэкарацыі і касцюмы для драматычных тэатраў.
Галоўнай крыніцай натхнення для ўсёй яго творчасці з'яўляецца ўнікальнае ўспрыманне свету, узятае з прозы чэшскага пісьменніка Багуміла Грабала. Ён шануе кіч і банальнасць, поп-культуру і часта свядома карыстаецца іх эстэтыкай. Любімай формай выказвання з'яўляецца своеасаблівы дзённік, які мастак старанна вядзе і ў якім закадавана суб'ектыўная праўда пра мінулае. Гэты дзённік вядзецца ўжо каля 20 гадоў, апошнія дзесяць год надзвычай добрасумленна, у адпаведнасці з прынцыпам, што кожнаму дню адпавядае адна старонка. Запаўняе яе тэкстам, рысункамі, уклейванымі дакументамі, выразкамі, якія гэты дзень прынёс.
Час ад часу мастак займаецца дызайнам інтэр'ера, дэкорам памяшканняў і прыватных кватэр. Пры супрацоўніцтве з Нацыянальным музеем у Познані ён падрыхтаваў мастацкае афармленне выставак „VANITAS - партрэт на фоне сармацкіх пахавальных звычаяў" і "Шляхетная спадчына або праклятая спадчына - сармацкія традыцыі ў мастацтве і культуры", а таксама афармленне выставак "100-годдзе Вялікага тэатра ў Познані" і "МОДА XX стагоддзя".
Рышард Кая таксама праектуе кніжныя ілюстрацыі, тэатральныя праграмы, каталогі і, перш за ўсё, плакаты, якіх паўстала каля 300. Яго плакаты можна знайсці ў калекцыях Нацыянальнага музея ў Познані, Музея плаката ў Варшаве, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях, у тым ліку Галерэі плаката К. Дыда ў Кракаве.
Уладальнік прыватнай Кракаўскай галерэі плаката Кшыштаф Дыда, які больш за паўстагоддзя назірае за тэндэнцыямі і зменамі ў гэтай галіне польскага мастацтва, так гаворыць аб Р. Каі: «...я бачу ў творчасці Рышарда свежасць, адкрыццё і інтрыгу. Плакат, які стаў галоўным у дзейнасці мастака толькі ў апошнія гады, выбухнуў вельмі спантанна, маючы для гэтага грунтоўны падмурак як майстэрскі, так і інтэлектуальны. Успаміны з бацькоўскага дому бачны ў плакатах праз прадметы і дробязі, што ў ім запомніліся. "Мае плакаты - падкрэслівае Кая, - напоўнены дэталямі, як і мой дом, а мой дом напоўнены ўспамінамі, я калекцыянірую мінулае". У штодзённай рэчаіснасці Мастак таксама жыве па-за часам сучаснасці, ён не мае і не ўмее ездзіць на машыне, аддае перавагу гузікам перад маланкамі, бо апошнія яму падаюцца занадта сучаснымі. "Я люблю нашу звычайнасць, сярмяжнасць, абсалютна не ганюся за захадам, я думаю, што я вельмі польскі, з поўным наборам нашых недахопаў, я люблю нашу квашаную капусту, хоць гэта і не амар, ... я люблю свет мяшчанскі, філіжанкі, сурвэткі, мой свет - гэта нейкая мяшанка трывіяльнасці, і салонаў, і банальных рэчаў, і неўтаймаванай фантазіі сну. Я празаічны".
Для мяне мастацкі плакат - гэта не інфармацыйная афіша, і я цаню вялікую разнастайнасць, мастацкасць і незалежнасць плакатнай творчасці Рышарда Каі. Ён не паддаецца модзе і не згінае сваю эстэтыку да густу кліентаў. Ён сам сабе цэнзар». (Кракаў, май 2016)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Плакаты вельмі польскія» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.