Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Па жаночай лініі

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: 09:00 — 17:00; пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка

У гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” 5 кастрычніка а 16 гадзiне адбудзецца адкрыцце персанальнай выставы Анастасіі Балыш “Па жаночай лініі”.

На выставе прадстаўлены работы, створаныя мастачкай у розныя часы, але аб’яднаныя адной тэмай: жанчына – сусвет. Жанчына стварае цяпло дома, жанчына – гаспадыня, жанчына – дае жыццё дзіцяці, жанчына – прадзе нітку жыцця…

Перапляценне бытавых рэалій кожнага дня і эмацыйнай касмагоніі жаночай энэргіі стала творчым натхненнем мастачкi Анастасii Балыш. Галоўныя жаночыя ўласцiвасцi шчыра захоўваюцца з пакалення ў пакаленне. Па жаночай лініі перадаюцца казкі і паданні, калыханкі і пацешкі. Гэтая пераемнасць з часам нараджае традыцыю. Перакрыжаванне рэальнага і казачнага свету вельмi цiкавiць мастачку, i дзякуючы творчасці яна метадычна вывучае жаночую iснасць. Яе гераiня - носьбiт шчасця, яна транслюе спакой і любоў, а гэта не клопатная спадчына - бяры і перадавай іншаму па жаночай лініі.

Анастасія Балыш – маладая мастачка, маладая маці. Маючы тонкі мастацкі густ і пэўную жыццёвую філасофію, яна філігранна пераплятае на сваіх палотнах уласныя эмоцыі, мары і фантазіі, стварае сваю лінію.

Наведаць выставу “Па жаночай лініі” можна па адрасе: Заслаўе, вул. Рынкавая, 4.

Куратар - Iнэсса Сабалеўская

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы