3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Бетонная ілюзорнасць

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.,чт.-вс.: 11:00 — 19.00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка

Міжнародны мастацкі праект Мануэля Шрэдара «Бетонная ілюзорнасць» Выпуск 1, 2015–2016

Арт-праект «Бетонныя аблуды» прысвечаны пытанню, што рабіць з бетонам, якіз ахоўваецца у форме вытворчых і архітэктурных фрагментаў і рэшткаў у еўрапейскіх і постсавецкіх краінах. На аснове мастацкіх тэзаў і даследаванняў публічнай прасторы распрацоўваюцца новыя праекты для трансфармавання і ўключэння гэтых бетонных элементаў ва ўспрыманне пры дапамозе «скульптураў у грамадскай прасторы». Валентныя і трансфармацыйныя магчымасці бетонных фрагментаў робяцца бачнымі дзякуючы мастацкім інтэрвенцыям, а для ўстойлівай эстэтыкі ствараецца новая свядомасць.

Персанальная выстава: Мануэль Шрэдар, Берлін, Германія
Фатаграфічныя інсталяцыі ў прасторы «Спакойна!» і «Усходні блок»


Архітэктурныя пасланні палітычнага і індустрыяльнага прагрэсу ў Еўропе, некалі зацэментаваныя для вечнага палітычнага і прамысловага «прагрэсу», праяўляюцца ў фрагментах, «скульптурах» або «каменных садах» без кантэксту і ствараюць карціну заняпаду і бесперспектыўнасці ваколіцаў. Усюдыісны матэрыял бетон маркіруе ўсе часткі краявіду і часткі гарадоў. На працягу некалькіх гадоў Мануэль Шрэдар накіроўвае сябе ў сваіх фатаграфічных праектах і мастацкіх інтэрвенцыях у пэўныя месцы ў Беларусі (Мінск, Віцебск), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс) і Германіі (Берлін, Дуйсбург). З увагай да дэталяў і ва ўмоўна дакументальнай фатаграфіі ён наратыўна, некатэгарычна і сістэматычна набліжаецца да іх рэаліяў. Фатаграфічныя інсталяцыі ў прасторы «Спакойна!» і «Усходні блок» інтэрпрэтуюць бетон, робячы яго пераўтваральнікам візуальных пасланняў.

Групавая выстава «Арыенціры і рэшткі»
Удзельнікі майстар-класаў Мануэля Шрэдара 2015–2016

Як аўтар «Бетонных аблудаў» і куратар арт-суполкі «Raumordnung NPO», Мануэль Шрэдар выступае мастацкім кіраўніком праекту і праграмы модуляў майстар-класаў у межах міжнароднага супрацоўніцтва. Калектыўная выстава «Арыенціры і рэшткі» рэпрэзентуе вынікі ўдзелу розных мастакоў у майстар-класах Шрэдара за 2015–2016 гг.

Удзельнікі майстар-класаў Мануэля Шродара:

Алена Пратасевіч
Алена Данброва
Анастасія Бебчык
Алена Рабкіна
Інэсса Дроніна
Марына Бацюкова
Наталля Клявец
Вольга Мароз
Вольга Кірылава
Вольга Рэднікіна
Павел Осіпаў
Таццяна Свірэпа
Кацярына Iванцова
Павел Кандрусевiч
Кацярына Арцiменя

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Бетонная ілюзорнасць» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.