3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мілыя вобразы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-ср.,пт.-сб.: 09:45 — 17:30. чт.: 09:45 — 20:30. вс.: выходной
Жанр Фото
Стоимость входа

Школьнікі, навучэнцы каледжаў, ліцэяў - 0,15 (15 000) руб.
Студэнты ВНУ- 2,25 (22 500) руб.
Дарослыя- 3,00 (30 000) руб.

23 верасня 2016 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выставы фатаграфій Міхася Міцкевіча “Мілыя вобразы”.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі з асабістага архіва Міхася Міцкевіча – унікальныя здымкі, на якіх мілыя воку краявіды і мілыя сэрцу абліччы бацькі, Якуба Коласа, крэўных і сяброў.

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, унук лесніка і сын паэта, з атэстатам выдатніка скончыў дзесяцігодку ў 1943 г. ў Ташкенце, дзе сям’я жыла ў эвакуацыі да вяртання ў 1947 г. ў Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ) і працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук. Аўтар 150 навуковых прац і звыш 20 вынаходніцтваў. За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985).

Міхась Міцкевіч – аматар палявання і, невыпадкова, майстар спорту СССР па стэндавай стральбе, якая мае вытокі ў сярэднявечных спаборніцтвах паляўнічых.

Аўтар бліскучых эпіграм, Міхась Міцкевіч дае трапныя, тонкага і добрага гумару подпісы да фотаздымкаў, якія захоўваюць шматлікія шчаслівыя моманты жыцця яго бацькі, Якуба Коласа, цесця Янкі Маўра, крэўных і сяброў. Яго захапленне майстэрствам фатаграфіі пачалося ў 1940 годзе. Першым фотаапаратам стаў шырокафарматны Zeiss Ikon, які Якуб Колас прывёз з Парыжа. Гэты фотаапарат Міхась Міцкевіч вывез з Мінску падчас вайны і цяпер ён экспануецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

На пытанне, чаму яго захапіла фотамастацтва, Міхась Міцкевіч адказвае: “Зробіш фотаздымак, прыемна, калі гэта застанецца ў памяці”. “Мілыя вобразы” – яшчэ адна старонка гісторыі беларускай дакументальнай і сюжэтнай фатаграфіі і падарунак усім аматарам беларускай культуры.

Выстава фатаграфій Міхася Міцкевіча “Мілыя вобразы” працуе з 24 верасня па 15 кастрычніка 2016 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы па адрасе вул. Янкі Купалы, 4.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мілыя вобразы» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.