3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Памяці Яўгена Каробушкіна

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 11:00 — 19:00. пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

Полный - 4,00 (40 000) руб.,
студенты - 3,00 (30 000) руб.,
школьники, пенсионеры – 2,00 (20 000) руб.,
дети до 7 лет бесплатно

14 верасня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы памяці Яўгена Каробушкіна.

Каробушкін Яўген Георгіевіч (15.06.1932 – 31.05.2015).
Дзяцінства мастака прайшло ў горадзе Ветке Гомельскай вобласці.
Вучыўся ў Маскоўскай мастацкай школе (1948-1953), якая знаходзілася ў Лаўрушынскім завулку, насупраць знакамітай Траццякоўскай галерэі. Перад будучым мастаком адкрыўся багаты свет мастацтва, свет творчасці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1966). Вучыўся ў Х.М. Ліўшыца, М.В. Данцыга, І.П. Рэя, В.А. Грамыкі. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (1971-1992).
Працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу. Вялікую ўвагу надаваў нацюрморту, у пошуках паэзіі ў штодзённасці, у рэчах, якія атачаюць чалавека.
Сябра Саюза мастакоў з 1974 года. У выставах удзельнічаў з 1966 г.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, фондах БСМ, прыватных калекцыях Беларусі, Амерыкі, Германіі, Японіі, Галандыі, Ізраіля.

Выстава будзе працаваць з 14 па 23 верасня 2016 года.
Тэлефоны для даведак: +375 17 288-15-49, +375 17 290-60-10 – Палац мастацтва +375 17 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Памяці Яўгена Каробушкіна» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.