Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Global Warning / Global Warming

Мероприятие уже прошло

Жанр Современное искусство

Беларускi мастак Алесь Родзiн болей вядомы за мяжой, чым на радзiме, буйны прастаўнiк альтернатыўнага мастацтва. Выстава "Global Warning / Global Warming", якую можна назваць плёнам яго творчага жыцця, цягам многiх гадоў пастаянна экспанавалася на галоўных выставачных плошчах легендарнага берлiнскага кунстхаўса «Тахелес», няспынна папаўняючыся новымi творамi. Паводле самых сцiплых падлiкаў, яе наведала не меней за мiльен глеачоў з усяго свету. Менавита яны дзякуючы мастаку даведалiся пра iснаванне такой крaiны, як Беларусь.

У той самы час, Алесь Родзiн заўседы прагнуў паказаць свае галоўныя творы на радзiме. Урэшце, гэтае памкненне здейснiлась. На выставе гледачы змогуць убачыць карцiны, напiсаныя цягам яго 13-гадовай рэзыдэнцыi ў «Тахелесе».
Жывапicная манера Алеся Родзiна арганiчна спалучае па-майстроўску выпiсаныя фiгуратыўныя выявы з псiхадэлiчнай атмасферай глабальнага хаоса. Асазальнае i метафiзiчнае, сучаснасць i пазачасовасць, фiласофiя i iитуiцыя, пазнавальная для кожнага вобразы i пачвары з нетраў падсвядомасцi – усё гэта ўтварае неверагоную вiзуальную i сэнсавую палiфанiю ягоных карцiн. Часам падаецца, нiбы творы мастака набываюць трэцяе вымярэнне, i таму цяжка верыцца, што ён выкарыстоўвае самыя звычайныя фарбы i палатiну. 

На паверку гэты хаос падаецца разбуральным – ён нiбы расчапляе звыклы нам свет на асобныя мiкраэлементы. Але калi прыгледзецца, можна адчуць тую энергiю жыцця, якую выпраменьваюць гэтыя творы. Цiкава было назiраць за тым, як некаторыя наведвальнiкi «Тахелеса» сядалi насупраць iх i медытавалi ледзь не гадзiнамi. Гэтая выстава – для мiнчукоў дае магчымасць пазнаёмiцца з творамi Алеся Родзiна. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы