3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-чт.: 09:00 — 18:00. пт.: 09:00 — 16:45. сб.,вс.: выходные
Жанр Фото
Стоимость входа

Свободный

Выдаўніцтва Universitas, Кракаў
Польскі Інстытут у Мінску
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Запрашаюць на адкрыццё выставы “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”, 15 верасня 2016 г. а 17-й гадзіне ў Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, вул. Сурганава,14)


“Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша” - гэта выключная выстава, якая складаецца з выкананага Анджэям Навакоўскім іканаграфічным матэрыялам, што дакументуе стан аднаго з найвялікшых твораў мастацтва позняга сярэднявечча ў Еўропе. Макрафатаграфія, агульныя і дэтальныя планы паказваюць алтар так, як немагчыма было зрабіць да гэтага часу, а дадзены шэдэўр гэтага, безумоўна, заслугоўвае. Выкарыстанне прафесійнага асвятлення і пад’ёмнікаў, якія на драўляных шпалах заехалі ноччу ў Марыяцкую Базіліку, дазволіла аўтару раскрыць нябачныя дэталі Ствошавага opus magnum: грымасы, вены на нагах, валаскі на бародах, маленькія фігуркі, змешчаныя ў прэдзеле або на абрамленні галоўнай скрыні. Манументальны эфект узмацняецца дзякуючы дасягненням у галіне фатаграфіі і лічбавай апрацоўцы малюнкаў, а таксама выкарыстанню самых сучасных тэхналогій друку, што дазваляюць унікальным чынам перадаць залатыя элементы Марыяцкага алтара. Гэтая фатаграфічная дакументацыя дазволіць даследчыкам помніка дасягнуць месцаў і дэталяў алтара, якія нельга было і немагчыма ўбачыць без спецыяльнага абсталявання.
Гэта выстава не толькі для спецыялістаў, але для кожнага аматара мастацтва, якога цікавіць непаўторны свет творчасці Майстра з Нюрнберга.

Марыяцкі алтар, выкананы ў 1477-1489 гадах прыехаўшым з Нарвегіі Вітам Ствошам, - адзін з найвялікшых помнікаў сярэднявечнага мастацтва ў гэтай частцы Еўропы. Дадзеная выстава прэзентуе каля 30 фатаграфій з альбома Анджэя Навакоўскага “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”.
Анджэй Навакоўскі – паланіст, кандыдат гуманітарных навук Ягелонскага ўніверсітэта, фатограф. Аўтар шматлікіх публікацый у галіне гуманістыкі, мастацкай і літаратурнай крытыкі, а таксама фотаальбомаў (між іншым, “Славамір Мрожак”, 2005; “Павелічэнне. Новыя габрэйскія могілкі ў Кракаве”, 2006; “Галубятня. Факультэт паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта”, 2007; “Сферы і цені. Калегіюм Маюс Ягелонскага ўніверсітэта”, 2008; “Скарб. Саляная шахта ў Вялічцы”, 2013; “Па-за гарызонтам падзей. Асвенцім”, 2015; “Суд. Страшны Суд Ганса Мемлінга”, 2016).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша» в Минске, место проведения выставки  - «Академия».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.