3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставка по итогам пленера, посвященного Яну Хруцкому

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-чт.: 10:00 — 20:00. сб.-вс.: 10:00 — 18:00. пт.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

Мастацкая галерэя “VILNIUS” прадстаўляе выставу жывапісу па матывах пленэру, прысвечанаму Яну Хруцкаму
(08.09.2016 – 03.10.2016)


Мэтай пленэру, а значыць і выставы па яго выніках, з’яўляецца ўшанаванне памяці Яна Хруцкага, беларускага хрысціянскага мастака. Пленэр адбыўся пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку з блаславення архімандрыта Сяргея, апостальскага візітара Беларускай грэка-каталіцкай царквы.
У выставе прынімаюць удзел мастакі з Віцебскай вобласці: Аляксей Ліцвінаў, Дзмітрый Мшар, Андрэй Піскун, Віктар Жукаў, Іван Іваноў, Ірына Бабарыка, Сяргей Чарцілін.
Прадстаўленыя карціны ўяўляюць сабой краявіды Полацка, у якіх увасобіўся дух гэтага горада, з яго гісторыяй, храмамі. Мэтай мастакоў было данесці да гледача не толькі фактычнае выяўленне тых ці іншых будынках, помнікаў, але і падкрэсліць духоўнасць і святасць гэтых месц.

Адкрыцце выставы адбудзецца 8 верасня ў 18 гадзін.

Аб аўтарах.
Літвінаў Аляксей.

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў горадзе Віцебску.1992-1998 годы - вучоба на мастацка-графічным факультэце Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля заканчэння ХГФ ў 1998 быў размеркаваны ў Верхнядзвінскую школу мастацтваў. Там адпрацаваў паўтара года ў якасці выкладчыка на мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях. Затым працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце ў якасці кіраўніка калектыву сучаснага танца ВДУ. Паралельна працягваў заняткі жывапісам. Дадаткова да асноўнага месца працы выкладаў у прыватнай школе «Белочка» (навучаў брэйк-дансу); трэнерам-харэографам фігурнага катання ў лядовым палацы г.Віцебска; харэографам на спектаклях дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Якуба Коласа; дызайнерам у «Белконт» г. Мінск.У 2002 годзе паставіў цырымонію адкрыцця і ўзнагароджання міжнароднага конкурсу-праекта ART SESSIA. У 2005 годзе ўваходзіў у склад экспазіцыйнай камісіі гэтага ж праекта. У гэтым жа годзе рабіў прэзентацыю Цэнтра Сучаснага мастацтва Віцебска з праектам «Суприматический дивертисмент» у аналагічным цэнтры г. Масквы.
У харэаграфіі: гран-пры Хіт-парад 2002 Віцебск; лаўрэат Студэнцкая вясны 2002 (намінацыя Тэатральнае мастацтва) Віцебск; у намінацыі Твор IFMC 2004 Віцебск; дыплом першай ступені Лігі танца Беларусі 2005 Мінск; сертыфікат міжнароднага фестывалю маладых харэографаў Канон Данс 2006 Санкт-Пецярбург (гранд на бясплатнае навучанне ў летняй школе “ЦЕХ” г. Масква) .Дыплом «Слова і цела» 2008, 2009 Санкт Пецярбург.
У жывапісе - удзел больш чым у пяцідзесяці выставах. Член Беларускага саюза мастакоў.

Андрэй Піскун.
Нарадзiуся 27лiпеня 1976 г. – г.Барысау, Беларусь.
У 1999 г. закончыў Вiцебскi дзяржауны унiверсiтэт, мастацка-графiчны факультэт. Працуе ў тэхнiцы алейнага жывапiсу.
З 2000 г. - зьяўляўся сябрам абьяднання “Белы круг”. Прымаў удзел у праектах А. Паўлоўскага: “Праект В,99”, “Нiтра”,“Этна”. Працы выстаулялiся ў Полацку, Наваполацку, Мiнску, Вiцебску, Воршы, Смаленску, Даўгаўпiлсу, Шато-Де-Ро (Францыя), Маскве.
З 2012 – выкладчык кафедры “Архiтэктура” Полацкга дзяржаўнага ўнiверситэта.

Іван Іваноў.
Нарадзіўся ў 1981 г. у г.Даўгаўпілсе. У 2003 г. скончыў мастацка-графічны факультэт ВДУ.
Удзельнік шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных выстаў з 2004г. З 2014 г. сябра моладзевай секцыі БСМ. Працуе ў станкавым жывапісе.Творы мастака знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі,Расіі,Латвіі,Польшчы,Германіі,Францыі,Канады. Жыве ў Полацку.

Дзмітрый Мшар.

Нарадзіўся ў вёсцы Стрыгінь, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобласці 5 сакавіка 1976 года.
У 1999 годзе, скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны універсітэт мастацка-графічны факультэт.
У 2003 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў горад Мінск.
У 2008 скончыў РІВШ БДУ спец. культуралогія.
У 2003 годзе прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Марка Роткі (Латвія, г. Даўгаўпілс).
2000 г. - удзел у пленэры ім. Язэпа Драздовіча, Беларусь.
2000 г. - удзел у выставе ў складзе моладзевага аб'яднання «Белае Кола», Полацк, Музей кнігадрукавання.
2003 г. - удзел у выставе маладых мастакоў, Латвія, Даўгаўпілс, Мастацкі музей.
2003 г. - сумесны праект з двума маладымі смаленскімі мастакамі ў музеі Марка Шагала, Віцебск.
2004 г. - удзел у Міжнародным пленэры, Польшча, Варшава.
2006 г. - удзел у выставе «Маляваны дыван», прысвечаная Алене Кіш, Галерэя універсітэта культуры, Мінск.
Удзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Канады, ЗША, іншых краін, таксама ў Музеі Марка Шагала (Віцебск).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставка по итогам пленера, посвященного Яну Хруцкому» в Минске, место проведения выставки  - «Вильнюс».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.