3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сяргей Новік-Пяюн. Лёс і творчасць

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-пт.: 09:00 — 19:00. сб.-вс.: выходные
Жанр Книжная
Стоимость входа

По паспорту или читательскому билету

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Сяргей Новік-Пяюн. Лёс і творчасць”. Экспазіцыя прымеркавана да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка. Сяргей Міхайлавіч Новік друкаваўся пад псеўданімамі: Алесь Бярозка; С.Каліноўскі; Малады Дзядок; Сяргей Пяюн; С. Стапанчык; Н.Сяргееў; Od naszego morza; Dziecko Pomorza; Gіos Њwiecki; Krasnoludek; Krasnoludek z Borуw Tucholskich; Stary Dziadok і інш. Крыптанімы: Н.; С. Н.; С. П.; N.

С. Новік-Пяюн пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта. Уваходзіў у Саюз беларускіх пісьменнікаў (з 1984). На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра творчасць пісьменніка, пра яго жыццёвы лёс. З біяграфічных звестак вядома, што нарадзіўся будучы творца ў жніўні 1906 г. у в. Лявонавічы (Нясвіжскі р-н). Падчас вучобы ў Нясвіжскай гімназіі да юнака прыйшло захапленне паэзіяй. Першыя літаратурныя спробы С. Новік-Пяюн дасылаў у рэдакцыі перыядычных выданняў. На выставе прадстаўлены шэраг публікацый пісьменніка, якія змешчаны ў віленскім часопісе “Заранка” (1927–1931). На старонках гэтага ўнікальнага выдання можна ўбачыць імёны вядомых беларускіх літаратараў, прыцягвае ўвагу своеасаблівае мастацкае аздабленне апублікаваных матэрыялаў. С. Новік-Пяюн друкаваў у многіх нумарах часопіса свае вершы, апавяданні і п’есы пад псеўданімам Малады Дзядок. Даследчыкі адзначаюць, што многія аўтарскія раннія творы кранаюць сваёй шчырасцю і непасрэднасцю. Яркі талент паэта пазней праявіўся ў песенным жанры. С. Новік-Пяюн пісаў музыку для сваіх вершаў. Песні аўтара “Зорачкі”, “Над Шчарай” (“Слонімскі вальс”) лічыліся пэўны час народнымі.

Складаны жыццёвы лёс зрабіў уплыў на творчасць аўтара. С. Новік-Пяюн трапіў пад рэпрэсіі польскіх улад у 20-30 гг. ХХ стагоддзя, калі знаходзіўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны зведаў жахі лагера смерці Калдычэва, быў асуджаны да пакарання смерцю і цудам застаўся жывы пасля растрэлу. У сакавіку 1945 года ваенны трыбунал асудзіў яго на 10 гадоў пазбаўлення волі і адправіў на Калыму. Пазней пісьменнік быў рэабілітаваны. Вярнуўся ў Беларусь у 1959 г. З 1960 г. С. Новік-Пяюн жыў у Мінску.

На выставе “Сяргей Новік-Пяюн. Лёс і творчасць” змешчаны выданні аўтара “Заўсёды з песняй” (1984), “Зорачкі ясныя” (1986), “Песні з-за кратаў” (1994), а таксама матэрыялы, якія звязаны з жыццём і творчасцю пісьменніка.

Супрацоўнік аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Святлана Паўлавіцкая

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сяргей Новік-Пяюн. Лёс і творчасць» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.