3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Межы Іншага

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 22:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

У Мінску адкрываецца выстава “Межы Іншага”, якая ўзніме пытанне талерантнасці ў сучасным беларускім грамадстве.

Часопіс CityDog.by у межах праекта “Мінскія дыяспары” прадстаўляе выставу “Межы Іншага” групы “Вера”. Галоўнай тэмай выставы, якая адкрыецца 25 жніўня ў 19:00 у ангары “ЦЭХа”, з'яўляюцца ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.

Наплыў уцекачоў і шматлікія тэрарыстычныя атакі спрыяюць росту нацыяналістычных настрояў у краінах Еўрапейскага саюза. Правыя партыі павялічваюць колькасць прыхільнікаў, гуляючы з хваляваннямі грамадзян наконт бяспекі і эканамічнай стабільнасці. Падавалася б, такія пытанні не тычацца беларусаў, аднак вайна ва Ўкраіне цягам апошніх двух гадоў значна палярызавала грамадства і разам з тым прывяла ў Беларусь хвалю ўцекачоў з Данбаса. Умацаванне вайсковай прысутнасці НАТА ў Польшы і Прыбалтыцы і перадыслакацыя войскаў Расіі да беларускай мяжы толькі спрыяе росту напружання. Разам з тым цягам апошніх гадоў у краіне назіраецца стабільны міграцыйны прырост. На фоне адносна невялікай колькасці мігрантаў з Бліжняга Ўсходу і Афрыкі апошнія звесткі кажуць пра значную колькасць працоўных мігрантаў з Кітая. Агулам за першыя шэсць месяцаў 2016 года ў Беларусі зарэгістравалася каля 11 000 чалавек, якія прыехалі ў Беларусь па працу.

“Межы Іншага” – гэта спроба аналізу адкрытасці беларускага грамадства да новых абставінаў. Беларусь мае сваю гісторыю мультыкультуралізму – стагоддзямі розныя этнічныя групы мірна суіснавалі на гэтай тэрыторыі. Але палітычная сітуацыя ў рэгіёне мяняецца, і той стэрэатып цярпімасці і ўзаемапавагі, які здаўна рэпрадуктуецца і ў дзяржаўнай ідэалогіі, і ў масавай свядомасці, сёння праходзіць праверку на практыцы. Зважаючы на гэта, група “Вера” даследуе сацыяльнае поле з мэтай выявіць найбольш яскравыя рэакцыі на такія перамены, праводзіць аналіз медыя, а таксама персанальнага досведу ўдзельнікаў. У выніку на выставе будуць прадстаўлены аб’екты і відэа, цытаты і дакументацыя, аб’яднаныя агульнай інсталяцыйнай рамкай.

Гэта выстава – дэбютны праект групы “Вера”, якая сфарміравалася ў чэрвені 2016-га і яднае мастакоў і культурных работнікаў Веру Залуцкую, Аляксея Навумчыка, Антона Сарокіна і Аляксея Талстова. Выканаўчы куратар выставы – Аляксей Талстоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Межы Іншага» в Минске, место проведения выставки  - «ЦЭХ».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.