3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Цёмны Лес

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.,чт.-сб.: 11:00 — 19.00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.,вс.: выходные
Жанр Инсталляция
Стоимость входа

3,00 (30 000) руб. - общий на экспозицию
2,00 (20 000) руб. - студенты и члены творческих союзов (при предъявлении удостоверения)
1,50 (15 000) руб. - школьники и пенсионеры (при предъявлении пенс. удостоверения)
Бесплатно - дети до 5 лет

9 жніўня 2016 г. а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё праекта-інсталяцыі Філіпа Заслонава (Францыя) «ЦЁМНЫ ЛЕС».

«ЦЁМНЫ ЛЕС» – гэта цёмны пакой, прастора якой запоўнена неабгабляванымі дошкамі, на якія ідзе праекцыя аўтарскага відэа. Спакойны рух па лесе перамяжоўваецца кароткімі ўстаўкамі брутальных кампазіцый. Атмасферу цёмнага леса стварае і музыка, напісаная аўтарам.

Чалавек і прырода – гэто два неадлучных элемента: чалавек з`яўляецца ў свет як частка прыроды і становіцца часткай яе, калі зыходзіць з жыцця. Мы, людзі – толькі маленькія часткі нечага большага, нейкага механізма, які мы не ў сілах пазнаць і ад якога мы абсалютна залежныя. Чаму ж мы ўяўляем прыроду як нешта іншароднае нам, тады як яна з`яўляецца неаддзельнай часткай нас саміх? Як з цягам часу нам удалося настолькі аддаліцца ад прыроды, што яна стала нам амаль чужой?

Прырода, лес – сведкі чалавечага генэзісу. На стан прыроды накладаюць адбітак усе нашы крызісы і змены. Прырода вымушана прыняць рытм жыцця, які ёй навязвае чалавецтва. Мы перашагнулі ўсе дазволеныя межы, якія ўстаноўлены вышэйшымі сіламі, і гэтыя прыродныя сілы нас наказваюць. І мы ім плацім той жа манетай. Холадна і бязлітасна. У той жа час варта было б нарэшце зразумець, што мы павінны адаптавацца да рытму прыроды, а не наадварот.

Мэта праекта «ЦЁМНЫ ЛЕС» – прымусіць наведвальніка пагрузіцца ў атмасферу ўзаемадзеяння паміж чаловекам і прыродай. Вызначыцца ў нашых жыццёвых вытоках і паказаць суадносіны сіл, іх адмаўленне, але таксама і надзею, якая заўсёды застаецца з намі, на тое, што, магчыма, сувязь прыроды і чалавецтва да канца не страчана.

Філіп Заслонаў нарадзіўся 23 верасня 1993 г. у Мінску в сям`і маці-музыканта і бацькі- мастака, і з дзіцячых гадоў знаходзіўся пад моцным уплывам гэтых двух відаў мастацтва. У школьныя гады пачынае браць урокі малюнка і жывапісу ў розных майстэрнях Парыжу, а таксама прыватныя урокі. Вучыўся архітэктуры інтэр`ера і дызайну aб`ектаў ў вядомай школе «Camondo» у Парыжу, дзе зараз вывучае графічны дызайн у школе «Intuit Lab».
«ЦЁМНЫ ЛЕС» – гэта другі праект Філіпа Заслонава в НЦСМ, і яго першая інсталяцыя, у якой цесна зліваюцца прастора, відэа і музыка.

Праект можна будзе ўбачыць па 3 верасня 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Цёмны Лес» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.