3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Свой стыль

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-пт.: 11:00 — 19:00. сб.,вс.: выходной
Жанр Дизайн, Одежда
Стоимость входа

Свободный

10 жніўня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы аўтарскіх эксклюзіўных трыкатажных мадэляў дызайнера Людмілы Хрол “Свой стыль”.

Праект падрыхтаваны ў межах Рэспубліканскай акцыі “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года” пры ўдзеле Маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”, сябрам якога з’яўляецца аўтар.

На выставе прадстаўлены лёгкае адзенне, сумкі, аксэсуары, верхняе адзенне.

Людміла Хрол нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Прафесійную адукацыю атрымала на вучэбна-вытворчым камбінаце пры швейнай фабрыцы “Бярозка” па спецыяльнасці “краўчыха верхняга мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення”. Працавала манекеншчыцай, лекальшчыцай эксперыментальнай лабараторыі названага прадпрыемства, закройшчыцай атэлье “Золушка” пры заводзе “Электрамодуль”, а таксама ў атэлье прадпрыемства “Хайбел”. У цяперашні час – вольны майстра, мастак- дызайнер. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў розных гарадах краіны.

Выстава працуе да 31 жніўня 2016 года
Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Тэл. / факс: 327-26-12

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Свой стыль» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.