3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларускі ландшафт

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.,чт.-сб.: 11:00 — 19:00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.,вс.: выходные
Жанр Живопись
Стоимость входа

3,00 (30 000) руб. - общий на экспозицию
2,00 (20 000) руб. - студенты и члены творческих союзов (при предъявлении удостоверения)
1,50 (15 000) руб. - школьники и пенсионеры (при предъявлении пенс. удостоверения)
Бесплатно - дети до 5 лет

2 жніўня 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) пачне работу выстаўка жывапісу з фондаў НЦСМ РБ «БЕЛАРУСКІ ЛАНДШАФТ».

У гэтыя спякотныя дні запрашаем убачыць дасягненні беларускага выяўленчага мастацтва ў сусветна вядомым жанры, атрымаць асалоду ад прыгажосці роднай прыроды.

Ландшафт (ням. Landschaft, від мясцовасці, ад Land — зямля и schaft — суфікс, які выражае ўзаемасувязь, узаемазалежнасць). Даслоўна можабыць перакладзены як «вобраз краю». Ландшафт вырашаецца згодна мастацкім накірункам, у якіх працуюць аўтары, але асноўныя прынцыпы не змяняюцца з часоў з`яўлення тэорыі перспектывы. Максімальнае абагульненне яго можна заўважыць у дзяржаўных сцягах шматлікіх краін.

У тых, хто аднойчы ўбачыў нашу зямлю, засталася ў сэрцы прыгажосць беларускай прыроды, бясконцыя лясы, азёра і рэчкі, якія пераходзяць у блакітнае неба, якое мяняецца з хуткасцю прыбрэжных краін. Праходзіць час, з`яўляюцца новыя пакаленні, а веліч беларускага ландшафта застаецца спрадвечным “фонам” нашага жыцця. Распаханыя палі, архітэктурныя матывы, святы і будні адлюстраваліся ў шматлікіх палотнах мастакоў, каштоўнасць твораў якіх з тягам часу ўзрастае – сучаныя тэхналогіі і тыражнасць робяць прафесійны краявід дарагім рарытэтам.

Творы ў жанры краявіда, якія набываліся і прымаліся ў падарунак з 1990-ых гадоў Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, а цяпер Нацыянальным цэнтрам, складаюць залаты фонд беларускага мастацтва. Беларусь знакаміта дзвумя тыпамі краявіду – выкананым у “суровым стыле” і больш новым, лірычным пейзажам, які, разам з кніжнай графікай, і стаў візітнай карткай краіны. Сустракаецца і абстрактны, геаметрычны пейзаж, націск у якім робіцца на каларыстычнае вырашэнне палатна. Даўно вядомы гледачам прозвішчы Віктара Вярсоцкага (1923-2004), Канстанціна Харашэвіча (1927-2013),Міхаіла Рагалевіча(1932-2010), шмат краявідаў бачым і ў майстроў сюжэтна-тэматычнай карціны Гаўрыіла Вашчанкі (1928-1914), Уладзіміра Тоўсціка. Каларыстаў прадстаўляюць ЛеанідХобатаў, Мікалай Бушчык, Аляксандр Салаўёў і Алег Скавародка. Незвычайна выглядае экспрэсіянізм Сяргея Балянка і Сяргея Пілата.

Выстаўка працягнецца па 15 верасня 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларускі ландшафт» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.