3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

На творчым скрыжаванні

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Графика, Живопись, Скульптура

Баранавічы прыцягваюць і захапляюць сваёй дынамікай развіцця. Малады горад 1871 года нараджэння неўзабаве пераўтварыўся ў буйны чыгуначны вузел на скрыжаванні дарог паміж Усходам і Захадам. Горад стаў у ХХ стагодзі таксама цэнтрам прамысловасці, адукацыі і культуры.

У Баранавічах ёсць выдатная выставовая зала, дзе рэгулярна ладзяцца разнастайныя творчыя экспазіцыі. Напачатку жніўня 2016 года тут разгарнулася новая выстава, якая сведчыць пра тое, што ў горадзе больш актыўна, чым у сталіцы, разгортваецца апрабацыя міжрэгіянальнага сумоўя мастакоў. Дэвіз выставы аб’ядноўвае мастакоў з розных творчых асяродкаў краіны, якіх злучае шчырае жаданне служыць культурнаму развіццю грамадства не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах, дзе  значна больш актыўна людзі цікавяцца творчымі навінкамі, больш давяраюць творцам у іх індывідуальным мастацкім самавыражэнні.

Сярод яе ўдзельнікаў – Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з Мінску, Андрэй Лычкоўскі з Узды, Васіль Грыневіч, Станіслаў Кулеш, Леанід Богдан, Яўген Іваноў, Андрэй Сідараў, Аляксандр і Тамара Стацэнкі са Слоніма, Лізавета Шмідт з Баранавіч. Жаданне удзельнічаць у выставе праявіў таксама Алесь Родзін, які толькі што вярнуўся з творчай вандроўкі з Нямеччыны. Ён не толькі падтрымаў творчую дэмакратычную ініцыятыву, але і выстаўляецца на сваёй малой Радзіме. Цікава і іншым мастакам выставіцца на “Радзіме Родзіна”, дзе сам мастак, далучаны да шматлікіх дэмакратычных еўрапейскіх праектаў не можа часта ладзіць творчыя сустрэчы з гледачамі. Такім чынам, творчае крэда свабоднагаь самавыражэння ў асяроддзі мастакоў-аднадумцаў і  зацікаўленых аматараў мастацтва з кожнай новай выставай замацоўвае свае прагрэсіўныя пазіцыі.

Удзельнікі выставы падрыхтавалі для Баранавіч вельмі арыгінальную нізку беларускіх пейзажных матываў, нацюрмортаў, сюжэтна-алегарычных кампазіцый на тэму айчыннай гісторыі і яе шырокіх міжнародных сувязей. Кожны мастак сам вырашае, што паказаць гледачу і ўкладвае ў гэта ўсе свае творчыя намаганні. Таму такая выстава з’яўляецца жывым прыкладам усхваляванасці, свабоды і разнастайнасці.  

Мастакі правядуць аднадзённы плэнэр, каб увекапомніць сёняшні выглад горада, а таксама правядуць падчас адкрыцця выставы майстар-клас

Пасля завяршэння выставы частку сваіх твораў мастакі перададуць у дар музею. У гэтым яны бачаць свой творчы абавязак і права. Таму на працягу ўжо больш як пяці гадоў іх мастацкія вандроўкі актыўна працягваюцца і выводзяць сучаснае мастацтва на прынцыпова новыя шляхі развіцця.

Выстава адкрываецца 3 жніўня а 15-й гадзіне і будзе працаваць на працягу месяца.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «На творчым скрыжаванні» в Барановичах, место проведения выставки  - «Барановичский краеведческий музей».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.