3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

От плюса к минусу. И обратно

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-вс.: 11:00 — 19:00, пн.,вт.: выходной
Жанр Живопись

З 28 ліпеня ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачынае працу выстава жывапісу мінскага мастака Алега Ладзісава “Ад плюса да мінусу. І назад”

Выстава прэзентуе жывапісныя працы, створаныя мастаком у перыяд з лістапада 2015 па ліпень 2016 года.

Праект меў на мэце паказаць вынік асабістых перажыванняў, звязаных з тугой па леце – сезону кантакта са стыхіяй вады. У працэсе працы ад першапачатковай задумы засталася толькі назва, а таксама невялікая рэчавая частка, у выніку чаго праект адыйшоў ад канцэптуальнасці, але набыў пры гэтым пластычную свабоду.

Фотахроніка розных гадоў, пазбаўленая тэматычных межаў, уключана мастаком у сістэму кампазіцыйнага прыёма супроцьпастаўлення: малое/вялікае, паліхромнае/чорна-белае – што з’яўляецца доказам чыста эстэтычнага пачатку і адмыслова жывапісных задач.

Выстава “Ад плюса да мінусу. І назад” – другі па ліку паказ у Музеі гісторыі горада Мінска. Першы прайшоў у жніўны 2012 года і стаў своеасаблівай данінай павагі выбітным асобам ХХ стагоддзя – Сэмюэлю Бекету, Паўлю Клее і Джону Кейджу.

Сённяшні лейтматыў паказу – кампазіцыя LIFELINES нарвежскай групы A-HA.

Сам мастак вызначае свой накірунак у жывапісу як абстракцыянізм, пра гэта яскрава сведчыць як імкненне пазбегнуць усялякага намёку на кампазіцыю, так і факт адсутнасці назвы ў работ.
Алег Ладзісаў нарадзіўся ў 1953 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Сябра Беларускага саюза мастакоў.

На працягу апошніх гадоў выставы мастака прайшлі ў Музеі гісторыі беларускага кіно, галерэях “Акадэмія” і “Ньюман”, Музеі гісторыі горада Мінска, Карціннай галерэі Полацкага гісторыка-археалагічнага музея-запаведніка.

Сустрэча з мастаком – 31 ліпеня з 15.00 да 19.00

Выстава працягнецца да 28 жніўня.

Т. +375 17 220-26-57

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
28 июля 2016 в 15:35

Замечательная выставка! Уже сегодня, в день открытия, успела побывать! Ощутила легкость и отдохнула эмоционально! Всем рекомендую!

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «От плюса к минусу. И обратно» в Минске, место проведения выставки  - «Высокае места».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.