3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дабравесце

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

В день открытия - свободный,
дельше - 4,00 (40 000) руб.

20 ліпеня 2016 года (серада) у Палацы мастацтва адкрыецца выстава вядомага беларускага мастака-“імпрэсіяніста” Лявона Грышука “Дабравесце”.

Тэмы выставы – плэнерныя пейзажныя кампазіцыі, асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі і Добрая вестка (эвангельскія сюжэты) - адлюстроўваюць лёс мастака, пераплятаюцца з лёсам краіны і разам ствараюць непаўторны беларускі свет.

Пейзажныя палотны Лявона Грышука абуджаюць шчымлівае замілаванне да болю блізкімі, але ўжо недасяжнымі вобразамі роднага краю, нагадваюць летуценныя ўспаміны дзяцінства, за якія хочацца ўхапіцца, але яны незваротна знікаюць. Дынамічныя, імкнучыяся ўвысь вобразы прыроды, створаныя мастаком, кантрастуюць з, падавалася б, фізічна статычнай, без адзінага подыху ветра, цішынёй. Пакінутыя хаткі, ўрослыя ў навакольны лес, луг і неба, незвычайным чынам перадаюць гледачу перажыванне тугі і страчанасці, а разам з тым гарманічнага яднання прыроды і дзейнасці чалавека, і глыбокай любові да роднай краіны.

Цішыня і тужлівы супакой пейзажнай серыі набываюць асаблівую вартасць ў кантрасце з чарнобыльскімі сюжэтамі. Чарнобыльская катастрофа, сумны юбілей якой быў адзначаны ў гэтым годзе, назаўсёды змяніла жыццё Лявона Грышука. Мастак, які захапляўся прыгажосцю жывога, трапіў у самы эпіцэнтр разбурэння, якое несла смерць. Ён быў адным з тых, хто пасля аварыі працаваў на даху ўзарванага энергаблока. Вочы мастака бачылі самае “пекла” – цемру рэактара, з якога выпраменьваліся сотні тысяч рэнтген. Ягоныя рукі ў звычайных будаўнічых пяльчатках пераносілі аскепкі радыёактыўнага графіту. Чарнобыльскія творы Лявона Грышука заслугоўваюць таго, каб стаць сімваламі, якія алюстроўваюць масштаб трагадыі, але яны нялёгка даюцца яму, бо прымушаюць наноў перажываць боль і страту сяброў.

Біблійныя тэмы адкрылі новы этап жыцця і творчасці мастака. Добрая вестка пра Ісуса Хрыста і прыход да Бога сталі выратавальнымі для Лявона Грышука, які пасля працы ліквідатарам пакутваў ад дэпрэсіі і шматлікіх хваробаў.

Вобразы дабра і зла ў яго творах не прамаляваны дэталёва, яны пададзены размыта, як нярэдка размыты нашыя ўяўленні пра добрае і злое. Колерныя рашэнні прымушаюць задумацца, яны ствараюць атмасферу, але іх цяжка будзе паўнавартасна прачытаць без разумення хрысціянскага вучэння, што, безумоўна, падштурхне цікаўнасць наведвальнікаў.

Можна сказаць, што менавіта біблійная тэма выставы “Дабравесце” аб’яднала, склала ў цэласную мазаіку прыгажосць беларускіх краявідаў, якая створана Богам, непапраўную бяду, якая прыйшла праз грэх і саманадзейнасць чалавека, і прапанавала выйсце – навяртанне і выратаванне праз веру ў жывога Бога.

Узнятыя тэмы, тэхніка, якую выкарыстоўвае мастак, яго развагі, жыццёвы вопыт і каштоўнасці, якія адлюстраваны ў прадстаўленых палотнах, робяць выставу надзвычай актуальнай і цікавай як для беларускага, так і замежнага гледача.

Адкрыццё выставы Лявона Грышука “Дабравесце” адбудзецца а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, г. Мінск, вул. Казлова, д. 3).
У мерапрыемстве возьмуць удзел вядомыя мастакі, крытыкі, музыкі і святары.

Лявон Грышук нарадзіўся 02.05.1951 г. у вёсцы Глінкі Мінскай вобл. Скончыў дзіцячую мастацкую студыюС. П. Каткова, Рэспубліканскую мастацкую школу, Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава ў 1976 г. Служыў у Арміі. Узнагароджаны медалём за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Сябра Саюза мастакоў Беларксі. Удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Працы знаходзяцца ў музеях Беларусі, прыватных калекцыях у нашай краіне і за яе межамі. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дабравесце» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.