Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Падарожжа

Мероприятие уже прошло

Время работы ежедневно с 10.00 до 19.00
Жанр Живопись

З 1 ліпеня да 4 жніўня 2016 г. у выставачнай зале «Інфармацыйна-касавага цэнтра» праходзіць выстава сучаснага мастака Кірыла Ляшука «Падарожжа».

Ляшук Кірыл Алегавіч, нарадзіўся ў Брэсце 11.12.1977. Дзяцінства правёў у Нясвіжы, дзе нарадзілася маці, дзе жылі дзядуля з бабулей, таму гэта выстава з’яўляецца для яго знакавай. Скончыў Брэстскую мастацкую школу, мастацка-прафесійнае вучылішча ў г.п. Мір і Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, як выкладчык выяўленчага мастацтва. Працуе ў галіне станкавага жывапісу. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі.

Яго пейзажы, гэта рэалістычныя творы. Куточак прыроды ці нейкага мястэчка, у якога ёсць асабістае апавяданне. Ён адлюстроўвае прыгажосць прыроды, якая знаходзіцца вакол нас: як шуміць вецер, спяваюць птушкі, шапаціць лісце на дрэвах, гудуць пчолы, л’ецца вада.

Яго канцэптуальныя творы – гэта, як бы, дыялог з гледачом аб успамінах, аб захаванні таго, што ў нас ёсць, пра сучаснасць.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы