3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

9 месяцаў, 22 дні

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 22:00
Жанр Живопись

Прадстаўлены аб’ект “9 месяцаў, 22 дні” – гэта асабісты пашпарт Антаніны Слабодчыкавай, які тая атрымала на першым курсе мастацкай вучэльні. Аднак скарыстаць яго атрымалася ўсяго толькі 9 месяцаў і 22 дні, бо ў краіне ўвялі новыя пашпарты. Пасля таго, як дакумент зрабіўся несапраўдны, мастачка захоўвала яго як рэліквію – рупліва абараняла ад пашкоджванняў і, у рэшце рэшт, аформіла як апошнюю працу серыі “Чорныя плямы” (2008-2011)

Серыя “Чорныя плямы” ўвасабляла нейкую “гульню з сакрэцікамі” – калі пад шыбай пакідаліся сэнсавыя аб’екты, якія, ў выніку, іканізаваліся. Карані “іканізацыі” знойдзеных аб’ектаў Антаніна Слабодчыкава звязвае з дзіцячымі прыгодамі аб старых, аздобленых штучнымі кветкамі абразах,
якія звычайна вісяць у кожнай вясковай хаце. Пад шклом абразоў, як правіла, захоўваўся пыл, як акрэслены знак зафіксаванага часу. Выходзячы з гэтага “відавочнага назапашанага досведа” адбываецца разуменне значнасці прадстаўленага аб’екта. Значнасці, якая нараджаецца супольна з часам і асабістымі асацыяцыямі.

Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў Мінску, Беларусь, у 1979 г. У 1998 годзе скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, аддзяленне жывапісу, у 2004 – Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна - дэкаратыўнага мастацтва. З 2005 года – член Беларускага Саюза Мастакоў.

Персанальныя выставы:

2012 – “ЯНО ТУТ” Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск, Беларусь
2008 – “HE BEST”, Галерэя “Падземка”, Мінск, Беларусь
2008 – “Да - Р – Р”, Галерэя “ZOYA”, Варшава, Польшча
2007 – Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь
2005 – “1 +1 = 1", Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь

Удзел у міжнародных праектах:

2016 – “Obrzedy powszednie I obswietnу” Галерэя “Arsenal”, Беласток, Польшча
2016 – “ZBOR .Рух беларускага мастацтва” Фонд Ізаляцыя, Кіеў, Украіна
2015 – Выстава “ZBOR .Канструюючы архіў” Галерэя “Arsenal”, Беласток,Польша
2014 – “Фемінісцкая арт-крытыка”, ЦЭХ, Мінск, Беларусь
2012 – “Палацавы КОМПЛЕКС” Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь
2011 – “Яна не можа сказаць неба” ART VILNIUS’11 Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва НВЦ “ЛітЭкспа” (Вильнюс, Литва)
2010 – “Vis-à-vis. Актуальныя дыялогі” Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, Беларусь)
2009 – Беларускі павільён 53 Венецыянскай Біенале НВЦ “БелЭкспа” (Мінск, Беларусь)
2009 – Affordable Art Fair Spring Collection 2009-Battersea Park, London (Лондан, Велікабрытанія)

+375 (17) 286 31 68
www.ygallery.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «9 месяцаў, 22 дні» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.