3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Алаіза

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 10:00 — 17:00, вс.: выходной
Жанр Акварель, Графика
Стоимость входа

Школьники – 1,00 (10 000) руб.
Студенты - 1,40 (14 000) руб.
Взрослые – 2,00 (20 000) руб.

14 ліпеня 2016 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі Міколы Купавы “Алаіза” да 140-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

У 2016 годзе грамадскасць Беларусі адзначае 140-годдзе з дня нараджэння пачынальніцы беларускай літаратуры Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Алаіза Пашкевіч усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна – служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.

Да вобраза знакамітай паэтэсы не аднойчы звярталіся беларускія мастакі і скульптары – Святлана Гарбунова, Рыгор Іваноў, Міхаіл Басалыга, Анатоль Волкаў, Мікалай Купава і іншыя.

Мікалай Мікалаевіч Купава – сучасны беларускі мастак, які працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу. Мастак выканаў аздабленне звыш 35-ці кніг і выданняў, браў удзел болей як у 90 нацыянальных, персанальных і міжнародных выстаўках, у тым ліку – персанальная выстаўка ў Брукінскай царкве імя Кірылы Тураўскага ў 2007 годзе, а таксама калектыўная выстаўка ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне, якая адбылася ў 2010 годзе.

Мастацкія работы Міколы Купавы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Мінскім абласным музеі ў Маладзечна, Музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, Музеі-запаведніку “Заслаўе”, Беларускім музеі ў Нью-Ёрку, а таксама ў прыватных зборах многіх краін.
Выстаўка “Алаіза” да 140-годдзя славутай паэтэсы і грамадска-культурнага дзеяча Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – вынік асаблівай любові мастака да вобраза Цёткі і яе творчасці. У 1976 годзе да 100-годдзя Алаізы Пашкевіч Мікола Купава (тады яшчэ студэнт-дыпломнік БДТМІ) зрабіў аздабленне кнігі паэткі, якая ў тым жа годзе выйшла з друку. У 1996 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет мініяцюрная кніга “Вершы” Цёткі, якую мастак аздобіў іншымі лінарытамі. І ў далейшым мастак звяртаўся да вобраза Цёткі, былі награвіраваны 4 партрэты Алаізы Пашкевіч і 2 экслібрысы. Выстаўка паказвае больш шырокі культурны кантэкст пачатку ХХ стагоддзя, на якой прадстаўлены важныя для мастака вобразы Айчыны, якія цікава будзе ўбачыць сучаснаму рупнаму і ўдумліваму гледачу.
Будзем рады бачыць Вас у Доме Коласа!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Алаіза» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.