3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Форма, прастора, сэнсы

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: с 10.00 до 19.00; пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка

8 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы секцыі афарміцельскага мастацтва Беларускага саюза мастакоў «Форма, прастора, сэнсы».

Экспазіцыя выставы пабудавана такім чынам, каб відавочна паказаць спецыфіку афарміцельскага мастацтва ў рабоце з формай, прасторай і інфармацыяй. У прадстаўленых работах дэманструюцца фрагменты афармлення гарадской прасторы, выставачных экспазіцый – музея прыроды Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», музея гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны, музея абароны Брэсцкай крэпасці, музея прыроды і побыту ў вёсцы Лясковічы ды іншых. Прэзентуюцца рэкламныя плакаты, геральдыка, а таксама творчыя работы мастакоў секцыі, якія адлюстроўваюць вырашэнне задач формаўтварэння і сэнсаўтварэння.

Функцыі сучаснага афарміцельскага мастацтва дастаткова разнастайныя. Сярод іх – паляпшэнне колера-графічнага клімату горада, эстэтызацыя гарадскога асяроддзя, гуманізацыя асобных яго зон, а таксама візуалізацыя інфармацыйных фактаў, звязаных з гісторыяй горада, краіны, актуальнымі падзеямі. Мастакі-афарміцелі ствараюць праекты выставачных экспазіцый рознага прызначэння і накірунку – ад камерцыйных да ваенна-гістарычных. Яны выконваюць афармленне сцэнічных пляцовак, святочных зон, прымаюць удзел пры праектаванні феерверкаў і ілюмінацый. Значнае месца ў іх працы займае афармленне мерапрыемстваў.

Сярод такіх праектаў – свята горада, канцэрты, парады ды інш. Шырока выкарыстоўваюцца новыя сродкі мастацкага выяўлення – стрыт-арт, 3d праекцыі на фасады будынкаў (відэамэпінг), вялікафарматныя экраны з відэапрэзентацыямі. Падобныя тэхналогіі прымяняюцца зараз і ў выставачных экспазіцыях.

Прадуктам дзейнасці мастакоў-афарміцеляў з'яўляюцца яркія ўражанні, стварэнне псіхалагічнага настрою, адпаведнага падзеі, якая адбываецца, а таксама пададзеныя ў візуальнай форме аргументы, якія ўплываюць на фарміраванне адносін людзей да грамадскага жыцця.

Выстава будзе працаваць з 8 па 17 ліпеня 2016 года.
Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Форма, прастора, сэнсы» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.