3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Юбілейная выстава Сямёна Абрамава

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: с 10.00 до 19.00; пн.: выходной
Жанр Живопись

6 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Сямёна Абрамава, прымеркаванай да 80-годдзя мастака.

Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта. Ствараючы галерэю вобразаў вядомых сучаснікаў, ён не толькі рэалізуе сябе як мастак, але і аддае даніну павагі адметным людзям. Аўтару ўласціва майстэрскае валоданне тэхнікай акварэлі, у якой ён стварае значную частку сваіх прац. Займаецца і манументальна-дэкаратыўным мастацтвам: мазаікай, роспісам, вітражом, а таксама габеленам. Асноўнымі з'яўляюцца: цыкл жывапісных і акварэльных твораў аб будаўніцтве Саяна-Шушанскай ГЭС; серыя акварэляў аб ваенных лётчыках; цыкл станковых акварэляў “Гісторыя аднаго жыцця”, прысвечаных А.С.Пушкіну (больш 300 аркушаў); серыя жывапісных і акварэльных партрэтаў дзеячоў навукі і культуры – Ю.Якаўлева, Э.Быстрыцкай, І.Ракшы, М.Савіцкага, Г.Паплаўскага, касманаўтаў – А.Лявонава, Н.Рукавішнікава, П.Клімука; цыкл жывапісных і акварэльных твораў, выкананых па матэрыялах замежных вандровак – у Англію, Францыю, Італію, Іспанію, Грэцыю, Партугалію, Польшчу, творы “Москва златоглавая”, “Песняры”, “Музеі Ватыкана”; габелен “Паданне пра Бабруйск”.

Творы знаходзяцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленнікава, Чалябінскай карціннай галерэі, Цэнтральным музеі найноўшай расійскай гісторыі ў Маскве, Цэнтральным доме мастака ў Маскве, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі-сядзібе А.С.Пушкіна ў сяле Міхайлаўскае, Бабруйскім гарадскім краязнаўчым музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Заслаўскім мастацка-этнаграфічным музеі.

Сямён Ціханавіч нарадзіўся 25.06.1936 г. у вёсцы Слабада, Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча (1957 г.). Вучыўся ў М. Вядзенскага. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1961 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1970 года. Жыве і працуе ў горадзе Бабруйску.

Выстава будзе працаваць з 6 па 17 ліпеня 2016 года.
Тэлефоны для даведак:
(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Юбілейная выстава Сямёна Абрамава» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.