3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Юбілейная выстава Мікалая Несцярэўскага

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: с 10.00 до 19.00; пн.: выходной
Жанр Живопись

6 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Мікалая Несцярэўскага, прымеркаванай да 85-годдзя мастака.

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі нарадзіўся 31.03.1931 у вёсцы Бацюты Беластоцкага ваяводства (Польшча). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969). Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка, В. Гаўрылава. З 1969 г. удзельнік мастацкіх выстаў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1985 г.

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладного мастацтва (кераміка), а таксама станковага жывапісу. Асноўныя творы: дэкаратыўнае пано «Францыск Скарына», «Лявоніха»; скульптуры «Каваль», «Жняя», «На кірмаш», «Птушкалоў», «Спявачка»; сасуды «Барон», «Поры года», «Куманцы»; кампазіцыі «Юбілейная», «Дажынкі»; дэкаратыўныя пласты «Здароўе», «З народнага жыцця», «Народныя гульні».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Жыве і працуе ў Мінску.

Выстава будзе працаваць з 6 па 17 ліпеня 2016 года.
Тэлефоны для даведак:
(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Юбілейная выстава Мікалая Несцярэўскага» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.