3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Юбілейная выстава Ігара Арлова

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: с 10.00 до 19.00; пн.: выходной
Жанр Живопись

6 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Ігара Арлова, прымеркаванай да 60-годдзя з дня нараджэння мастака.

Ігар Васільевіч Арлоў (1956 – 2015). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1975), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1984), Творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі мастацтваў у Мінску (1987). Вучыўся ў А. Малішэўскага, Г. Вашчанкі, М. Савіцкага, І. Стасевіча. З 1982 г. удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 г.

Працаваў у галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: партрэты «Баба Нюша», «Скульптар Ю. Палякоў», «Пасля канцэрта», «Іванавіч», «Стары»; пейзажы «Шчодрасць зямлі», «Смерч», «Пейзаж з сухімі дрэвамі», «Зіма», «Захад сонца», «Заазер'е»; кампазіцыі «Бежанцы», «За зямлю родную», «Боль Лівана».

Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, прыватных зборах Галандыі, Польшчы, Германіі, Францыі, Ізраіля і ЗША.

Выстава будзе працаваць з 6 па 17 ліпеня 2016 года.
Тэлефоны для даведак:
(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Юбілейная выстава Ігара Арлова» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.