3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларусы ў Войску Польскім 1939 – 1945 гг з прыватнага архіва Iгара Мельнікава

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн.-вс.: с 11.00 до 19.00
Жанр Военная тематика

6 ліпеня ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выставы “Беларусы ў Войску Польскім 1939 – 1945 гг з прыватнага архіва Iгара Мельнікава ”. Выстава арганізавана Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстава прысвечаная удзелу беларусаў у складзе Войска Польскага ў баявых дзеяннях супраць нацыстаў на розных франтах Другой Сусветнай вайны.

Значная колькасць беларусаў апынулася ў 79-м пяхотным палку імя Льва Сапегі, 80-м палку навагрудскіх стралкоў і 78-м пяхотным палку з Баранавічаў. Усе гэтыя полкі ўваходзілі ў склад 20-й дывізіі пяхоты Войска Польскага. Гэтую вайсковую адзінку ў польскіх колах неафіцыйна называлі «беларускай». У верасні 1939 года на лініі млаўскіх умацаванняў гэтая 20-я дывізія мужна змагалася з ворагам і да канца засталася вернай прысяге.

Гераічна змагаліся і байцы 84-га палескага пяхотнага палка ў бітве пад Мокрай. У складзе 2-га Гдынского батальёна марскіх пяхотнікаў нашы суайчыннікі ўдзельнічалі ў абароне паўвострава Хель.

Многія выхадцы Заходняй Беларусі ваявалі ў акружанай нацыстамі Варшаве. Да кастрычніка 1939 г. змагалася спецыяльная аператыўная група «Палессе» - зводнае воінскае фарміраванне пад камандаваннем генерала Францішка Клееберга, у складзе якога ваявала шмат праваслаўных «палешукоў».

Выстава прадстаўляе унікальныя фотаздымкі, дакументы і іншыя артэфакты з калекцыі беларускага гісторыка Iгара Мельніка.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларусы ў Войску Польскім 1939 – 1945 гг з прыватнага архіва Iгара Мельнікава» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.