3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сцежкамі вандровак

Мероприятие уже прошло

Время работы ежедневно с 10.00 до 19.00
Жанр Живопись

6.07.2016 а 16:30 у Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі адбудзецца урачыстае адкрыцце выставы жывапісу Анатоля Отчыка «Сцежкамі вандровак».

Выставачны праект «Сцежкамі вандровак» прысвечаны творчай дзейнасці гомельскага жывапісца Анатоля Отчыка, які прадстаўляе Беларускі саюз мастакоў з 1986 года. Актыўны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных, міжнародных выстаў і пленэраў з 1978 года, Анатоль Уладзіміравіч сфармаваў асаблівы падыход да жывапісу на адкрытым паветры.

Мастак выкарыстоўвае пленэр не проста як магчымасць адлюстраваць усё багацце і прыгажосць кутка прыроды. Даць ўражанне унікальнасці аб,екта і напоўніць яго пранікнёным зместам. А гэта магчыма толькі тады, калі майстар прыўносіць сваё асэнсаванне. Фотаграфічна­сць – нішто, ідэя – усё. Згодна з гэтым прынцыпам, жывапісец падключае свае эмоцыі, ўражанні, успаміны, імкненні, ідэалы.

На пленэры майстар, вобразна кажучы, паміж небам і зямлёй. Спалучаючы зямное і ўзвышанае, ён стварае маляўнічую прастору, у якой і веліч прыроды, і – адначасова – яе патаемнасць. Пры гэтым выразна адчувальна, што мастак свядома атрымаў у спадчыну культуру сваіх продкаў. Прырода, якая здаўна была для чалавека не толькі прасторай, якое дае пражытак, і для Анатоля Отчыка стала той субстанцыяй, якая даруе духоўную і фізічную энергію.

З'явіўшыся ў гісторыі сусветнага мастацтва як форма адлюстравання жывога пульсу прыроды, пленэр сёння выкарыстоўваецца як самастойны від мастацтва. Такія мастакі, як Ана­толь Отчык, раскрываюць патэнцыял пленэрнай творчасці, рэалізуючы ідэі ўжо не камернага фармату (як у французскіх імпрэсіяністаў), а поліфанічнага гучання. Набыўшы багацейшы вопыт удзелу ў больш чым 20-ці пленэрах розных узроўняў (у большасці – міжнародных), Анатоль Отчык ўвасабляе ў гэтай свабоднай форме маштабныя задачы, напаўняючы свае эцюды філасофскім зместам.

Уносячы ў той ці іншы убачаны пейзаж патаемныя пачуцці, мастак ўдумліва і віртуозна – як майстар абагульнення – матэрыялізуе ідэю, у якой не асабісты характар, а больш глыбокі сэнс, які хвалюе гледача, абуджае да роздумаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сцежкамі вандровак» в Гомеле, место проведения выставки  - «Картинная галерея Г.Х.Ващенко».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.