3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Взрослые - 5,00 (50 000) руб.,
студенты дневной формы обучения - 4,00 (40 000) руб.,
школьники и учащиеся ССУЗов - 3,00 (30 000) руб.

28 чэрвеня 2016 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя выставачнага праекта “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля”. Праект здзяйсняецца пры падтрымцы генеральнага партнёра музея, кампаніі JapanTobaccoInternational (JTI).

У сярэдзіне 2016 года беларусы пабачаць новыя грошы – упершыню за найноўшы перыяд гісторыі Беларусь атрымае ўласныя манеты. Абапіраючыся на багатую нумізматычную калекцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выстава “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля” спрабуе паказаць якім чынам змянялася грашовае абарачэнне ў Беларусі на працягу амаль дзвюх тысяч год.

Назва выставы абрана не выпадкова, паколькі экспазіцыя знаёміць шырокае кола наведвальнікаў музея з гісторыяй грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ад першага масавага з’яўлення рымскіх манет і да сучаснасці. Асаблівая ўвага надаецца грашовым рэформам, якія адбываліся на беларускіх землях у розныя часы.

Грашовыя знакі любых відаў – гэта паўнавартасная гістарычная крыніца, насычаная багатай інфармацыяй. Гісторыя грашовага абарачэння адлюстроўвае гісторыю краіны, змену дзяржаўных утварэнняў і палітычнага ладу на беларускіх землях.

Асобны раздзел выставачнага праекта распавядае пра манетныя скарбы, знойдзеныя на тэрыторыі нашай краіны. Нацыянальны гістарычны музей валодае найбагацейшай калекцыяй скарбаў сярод музеяў Беларусі.

Дзве мастацкія інсталяцыі ўвасабляюць розныя сітуацыі, звязаныя з грашыма. “Знаходка скарбу” распавядае пра момант раскрыцця каштоўнага захавання, а “Кабінет нумізмата” рэканструюе працоўнае месца калекцыянера ХІХ стагоддзя.

Інтэрактыўны элемент дадзенага праекта – дэтэктар банкнот, на якім кожны жадаючы можа спраўдзіць аўтэнтычнасць сваіх папяровых грашовых знакаў.

На цырымоніі адкрыцця Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прэзентуе новыя грошы краіны.
“Адкрыццё выставы пра гісторыю грошай у Беларусі з’яўляецца сімвалічнай падзеяй, асабліва напярэдадні ўвядзення новых грашовых знакаў, – падкрэсліў Генадзь Бруснікаў, намеснік дырэктара ЗТАА “Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі”. – Гэта важны чарговы супольны крок Нацыянальнага гістарычнага музея і кампаніі JTI па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Упэўнены, што прадстаўленая экспазіцыя паспрыяе пашырэнню ведаў пра станаўленне грашовай сістэмы ў нашай краіне”.

Выставачны праект будзе цікавы розным узроставым катэгорыям наведвальнікаў.

Тэл. +375 17 327-43-22

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.