Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Persona grata

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 09:00 — 19:00, вс.: выходной
Жанр Выставка кукол
Стоимость входа

Взрослые - 25 000 (2,5) руб.,
студенты - 20 000 (2,00) руб.,
школьники - 15 000 (1,5) руб.

22 чэрвеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі аўтарскай лялькі Валерыі Гайшун.

Валерыя Гайшун нарадзілася ў Ленінградзе. А потым, праз некаторы час, пераехалі разам з сям’ёй на радзіму маці - Бабруйск. Лялечная яўрэйская гісторыя ў жыцці мастачкі пачалася не так даўно.
Майстар вырабляе лялькі з воўны ў тэхніцы сухога валяння. Усе персанажы – яўрэі з мінулых часоў, з СССР, людзі, якіх Валерыя памятае з свайго дзяцінства, калі яшчэ жыла ў Бабруйску. Гэта ім прысвячаецца, і ў тым ліку – яе дзядулі, якога яна любіла, таму ў яе лялек ёсць імёны і свая гісторыя. Праз свае лялькі яна імкнецца перадаць яўрэскія традыцыі і дух народа. Кожная лялька мае свой вобраз і характар. Сярод іх - эпатажная прыгажуня Эстэр Фейгел, адухоўлены эмігрант Фіма, шчаслівыя маладыя Навум і Фіра, задуменны крытык Аркадзь Язэпавіч. Апошняя лялька, дарэчы, муж Валерыі. Усе, хто натхнялі Валерыю, знайшлі свае рысы ў гэтых ваўняных чалавечках.
Валерыя Гайшун пры стварэнні сваіх лялечных сюжэтаў выкарыстоўвае ўнікальныя міні-дэталі, якія часам даводзіцца набываць у антыквараў або заказваць у майстроў.

Лялькі - гэта асаблівы від мастацтва. Яны вяртаюць людзей ў дзяцінства, у той час, калі чалавек яшчэ не сапсаваны соцыўмам і ўмее жыць, не зморшчыўшы лоб. Людзі радуюцца, гледзячы на лялькі. А лялькі радуюцца, калі пачаць гэта.

Выставы Валерыі Гайшун праходзілі ў розных гарадах і краінах. Многія лялькі покінулі аўтара, паехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль, Расію, Францыю і нават Філіпіны, накіраваліся да новых уладальнікаў – сваіх прататыпаў. Так здаралылася і з лялькай Фейгі-Іты Шагал, маці Марка Шагала, якую Валерыя Гайшун падаравала музею Марка Шагала ў Віцебску. І менавіта гэта лялька была прызнана арт-аб’ектам 2013 года.

І вось і ў жыхароў і гасцей горада Мінска зноў з’явіцца магчымасць убачыць унікальныя яўрэйскія лялькі, цудоўнага майстра Валерыі Гайшун. Рады бачыць усіх на нашай выстаўцы ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Магчыма і вы зможаце пазнаць сябе ў гэтых чалавечках.
Выстаўка працягнецца да канца ліпеня.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак +375 17 220-26-67

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы